г. Скідзель

Гродзенскі раён

Gr27 SkidelG
Gr27 SkidelF

Герб і флаг заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 № 279 і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 4 чэрвеня 2009 г. № Б-110 і № Б-111.

Герб: Варажскі шчыт, у срэбным полі якога – дзве вежы чырвонага колеру з уязнымі аркамі. Паміж вежамі размешчана чорная брама, на блакітным падножжы – чорны паляўнічы ражок са срэбнай фурнітурай.

Флаг: Белае прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры правага боку якога размешчана апраўленая блакітнай аблямоўкай выява герба горада Скідзеля.

У гістарычных дакументах горад Скідаль вядомы з пачатку XVI ст. У гэты час ён належаў вялікаму князю і разам з воласцю уваходзіў у Гродзенскі павет Вялікага Княства Літоўскага. У 1516 г. Скідзель быў аддадзены ў валоданне гродзенскаму старасце Юрыю Радзівілу. У 1558 г. Скідзель – каралеўскі двор Гарадзенскага стараства Троцкага ваяводства, адміністрацыйна-гаспадарчы цэнтр воласці.

З 1795 г. Скідзель знаходзіўся ў складзе Расійскай імперыі ў Гродзенскім павеце. У 1796 г. Скідзельскі ключ (адміністрацыйна-гаспадарчы комплекс, які складаецца з некалькіх вёсак з сядзібамі) быў падараваны Кацярынай II ўдаве князя Чацвярцінскага і яго дзецям. Чацвярцінскія (Святаполк-Чацвярцінскія) – старажытны княжацкі род, які паходзіў, па ўсёй верагоднасці, ад князёў тураўскіх і пінскіх, з роду Рурыка.

Адпраўным момантам пры канструяванні герба Скідаля ўзяты факт валодання горадам Радзівіламі і Чацвярцінскімі.

У верхнім, срэбным полі шчыта размешчана чырвоная цагельная брама –рэальна існуючая пабудову ў Скідзелі, якая былі пабудавана пры Чацвярцінскіх і вяла ў княжацки парк. У ніжняй частцы герба змешчаны элемент радавога геральдычнага сімвала князёў Радзівілаў «Трубы» – у блакітным полі чорны паляўнічы ражок з срэбнай фурнітурай.

Абраны набор эмаляў і металаў шырока распаўсюджаны ў сусветнай геральдыцы. Класічнае спалучэнне двух эмаляў (чырвонай і блакітнай) і аднаго металу (срэбра) ўзмоцнена брамай і байніцамі-вокнамі чорнага колеру. Кампазіцыю завяршае рог, у якім выкарыстаны тыя ж колеры – чорны і срэбны.

Флаг г. Скідзеля мае традыцыйную прамавугольную форму. На правым баку палотнішча размешчаны герб горада ў блакітным абрамленні, што дазваляе вылучыць яго на белым фоне і робіць палотнішча флага больш яркім і эфектным.

Герб і флаг г. Скідзеля адобраны рашэннем Скідальскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 9 лiстапада 2006 года № 238.

Аўтар герба М.М. Елінская, мастак В.А. Ляхор.