р.п. Сасновы Бор

Светлагорскі раён

G27 SosnovyyBorG
G27 SosnovyyBorF

Герб і флаг зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 29 лiстапада 2001 г. № 72.

Герб: У зялёным полі іспанскага шчыта срэбная шыпападобная кроква.

Флаг: Прамавугольнае палотнішча зялёнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, на правым баку якога белая шыпападобная кроква.

У сусветнай геральдыцы маецца вялікая колькасць гербаў, у полі якіх размешчаны фігуры, якія перагукваюцца з назвай адпаведнага населенага пункта, як бы ілюструючы яго. Напрыклад, у гербе Ваўкавыска (1568 г.) размешчанавыява срэбнага воўка, Рагачова (1781 г.) – чорны барановы рог. У зноў створаных гербах г.п. Ветрына – залаты вятрак, які сімвалізуе вецер, у Жабінцы – гэта кветкі калматкі (рус. жабник), якія перадаюць назву і аднайменнай ракі, самога горада. Згодна з традыцыямі геральдыкі, лепш, калі ў гэткім «гаворачым» гербе тое ці іншае найменне пазначана не літаральна, а як бы зашыфравана ў алегарычнай форме. Таму відавочна, што назву «Сасновы Бор» у гербе правільней было б адлюстраваць не выявай хвоі або соснаў натуральных абрысаў, а з дапамогай якой-небудзь геральдычнай фігуры. Шыпападобная кроква адносицца да першарадных геральдычных фигурм. Праз размяшчэнне гэтай фігуры срэбнага колеру ў зялёным полі шчыта быў дасягнуты неабходны вынік. Герб атрымаўся лаканічным і разам з тым геральдычна бездакорным. Адначасова герб даволі ясна перадае назву горада «Сасновы Бор», паколькі ў ім адгадваюцца контуры хвойных дрэў.

Флаг сканструяваны на аснове гербавай выявы, з выкарыстаннем яго колераў і абрысаў.

Герб, флаг і палажэнні аб іх былі зацверджаны рашэннем Светлагорскага раённага Савета дэпутатаў ад 26 верасня 2001 г. № 74.

Аўтар герба і мастак М.М. Елінская.