г.п. Лынтупы

Пастаўскі раён

V23 LyntupyG
V23 LyntupyF

Герб і флаг заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2011 г. № 86 і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15 сакавіка 2011 г. № Б-184 і № Б-185.

Герб: У блакітным полі іспанскага шчыта, на падтрыманым срэбным хвалістым поясам зялёным падножжы, – выява залатой вежы.

Флаг: Прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з трох вертыкальных роўнавялікіх палос: дзвюх блакітных па краях і цэнтральнай жоўтай. У цэнтры правага боку палотнішча – выява герба гарадскога пасёлка Лынтупы Пастаўскага раёна.

У пісьмовых крыніцах Лынтупы згадваюцца пад 1385 г., а з 1459 г. вядомы як прыватнаўласніцкае мястэчка, якое належыць віленскаму ваяводзе Андрэю Доўгірдавічу. Дзякуючы яго дапамозе і падтрымцы тут быў пабудаваны драўляны касцёл Святога апостала Андрэя, які пазней неаднаразова перабудоўваўся. У XVI ст. Лынтупы ўваходзілі ў Ашмянскі павет Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага і знаходзіліся ва ўласнасці Астроўскіх, Гільзенов, Бучынскіх. З 1854 па 1939 гг. належалі Бішэўскім. У 1907 г. у сяле пабудавалі вежу-вяндлярню, якая захавалася да нашых дзён у тым выглядзе, у якім яна прадстаўлена на гербе і флагу. Разам з захаваўшайся сядзібай і Андрэеўскім касцёлам, вежа з’яўляецца помнікам архітэктуры пачатку ХХ ст. Яе дапаўняе геральдычная выява ракі Лынтупкі, на беразе якой і стаіць вежа.

Герб і флаг адобраны рашэннем Лынтупского сельскага Савета дэпутатаў ад 20 мая 2010 г. № 1/9.

Аўтар герба і флага М.М. Елінская, мастак В.А. Ляхор.