Пінскі раён

B36 PinskrayonG
B36 PinskrayonF

Герб і флаг заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2011 г. № 101 і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15 сакавіка 2011 г. № Б-194 і № Б-195.

Герб: Рассечаны варажскі шчыт, правае поле – блакітнае, левае – чырвонае. У цэнтры шчыта – выява залатога лука са срэбным наканечікам, ніжэй галіна дуба, з’яднаная ў перасячэнні палёў: у блакітным полі – срэбныя ліст і жолуд, у чырвоным – залатыя.

Флаг: Прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з дзвюх роўнавялікіх частак, падзеленых вертыкальна: дрэўкавая частка чырвоная, вольная блакітная. У цэнтры правага боку палотнішча – выява герба Пінскага раёна.

Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Пінскага раёна, створаныя пад кіраўніцтвам галоўнага архітэктара раёна Г.У. Філіповіча, сталі неад’емнай складовай часткай адзінага геральдычнага комплекса Брэсцкай вобласці. Падчас іх праектавання аўтарамі былі ўзятыя эмалі і металы гербаў Брэста (абласнога цэнтра) і Пінска (цэнтр раёна). Геральдычная фігура – лук, прысутнічае на абодвух вышэй названых гербах і сімвалізуе зброю, якая гістарычна знаходзіцца ў руках абаронцаў айчыны. Дубовае лісце і жалуды таксама з’яўляюцца шырока распаўсюджанымі сімваламі на Брэстчыне. Яны прысутнічаюць на гербах Століна, Маларыты і Драгічына.

Герб і флаг адобраны рашэннем Пінскага раённага Савета дэпутатаў ад 6 студзеня 2010 г. № 23/04.