Гомельскае абласное пошукавае аб'яднанне
«Ніколі не забудзем»

В-1727

Эмблема: уяўляе сабой круг чорнага колеру з патройнай аблямоўкай залацістага і цёмна-чырвонага колераў. У цэнтры размешчана выява смяротна параненага байца РСЧА шэра-чорнага колеру са штурмавым сцягам чырвонага колеру на фоне пяціканцовай зоркі цёмна-чырвонага колеру з аблямоўкай жоўтага колеру. Над левым бакавым прамянём зоркі размешчана дата «1941» жоўтага колеру, на самым прамяні –  дата «1945» таго ж колеру. На ніжніх праменях зоркі размешчаны языкі полымя жоўтага колеру. Па аблямоўцы размешчаны надпісы: уверсе – «ГОМЕЛЬСКАЕ АБЛАСНОЕ ПОШУКОВАЕ ГРАМАДСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ» шэрага колеру, унізе – «HIKOJII НЕ ЗАБУДЗЕМ» жоўтага колеру.

У аснове эмблемы ляжыць круг, які сімвалізуе адзінства членаў грамадскага аб’яднання ў выкананні задач, выкладзеных у Статуце ГАПГА. Вобраз героя, смяротна параненага ў сваёй апошняй атацы са штурмавым сцягам у руках, выкананы ў шэрых і чорных танах, якія сугучны каменю, бетону – сімвалам сілы духу і волі, а таксама шматлікім помнікам і абеліскам, якія ўвекавечылі памяць загінуўшых герояў. Пяціканцовая зорка цёмна-чырвонага колеру – сімвал Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку пралітай крыві байцоў РСЧА. Абрысы зоркі нагадваюць кукарды загінуўшых салдат, знойдзеных членамі ГАПГА «Ніколі не забудзем». Даты падкрэсліваюць перыяд вайны, полымя сугучна напалу бою, пажару вайны, а таксама Вечнаму агню – сімвалу памяці загінуўшых.

Фон круга чорны – гэта традыцыйны колер ахвярнасці і смерці, ён нагадвае пра кошт, выплачаны за мірнае жыццё і святым абавязку знайсці ўсіх, хто загінуў за Перамогу. У спалучэнні з чырвоным чорны колер традыцыйна сімвалізуе менавіта подзвіг – гераічную смерць у імя Радзімы.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 06.12.2021. Нумар рэгістрацыі В-1727.

В-1728

Флаг: уяўляе сабой палотнішча цёмна-чырвонага колеру з суадносінамі бакоў 1:2. У цэнтры пярэдняга і адваротнага бакоў палотнішча размешчана эмблема ГАПГА «Ніколі не забудзем»  –круг чорнага колеру з патройнай аблямоўкай залацістага і цёмна-чырвонага колераў. У цэнтры круга размешчана выява смяротна параненага байца РСЧА шэра-чорнага колеру са штурмавым сцягам чырвонага колеру на фоне пяціканцовай зоркі цёмна-чырвонага колеру з аблямоўкай жоўтага колеру. Над левым бакавым прамянём зоркі размешчана дата «1941» жоўтага колеру, на самым прамяні –  дата «1945» таго ж колеру. На ніжніх праменях зоркі размешчаны языкі полымя жоўтага колеру. Па аблямоўцы размешчаны надпісы: уверсе – «ГОМЕЛЬСКАЕ АБЛАСНОЕ ПОШУКОВАЕ ГРАМАДСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ» шэрага колеру, унізе – «HIKOJII НЕ ЗАБУДЗЕМ» жоўтага колеру.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 06.12.2021. Нумар рэгістрацыі В-1728.