Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт
імя П.М. Машэрава

В-1661 Витебский университет_Э

Эмблема: ўяўляе сабой французскі шчыт сіняга колеру, у цэнтры якога размешчаны круг белага колеру з аблямоўкай белага колеру і акантоўкамі чорнага колеру. У крузе — стылізаваная разгорнутая кніга чорнага колеру, над якой — пяро сіняга колеру. Па аблямоўцы ў верхняй частцы размешчаны надпіс «ВІЦЕБСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ ІМЯ П.М.МАШЭРАВА» сіняга колеру, у ніжняй частцы — дата «1910» таго ж колеру.

Французскі шчыт дадзенага колеру і ізаграфіі — традыцыйная аснова эмблем вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь.

Разгорнутая кніга і пяро — сімвалы адукацыі, навучання, навукі. Назва ўніверсітэта на беларускай мове падкрэслівае прыналежнасць да Рэспублікі Беларусь. Дата абазначае год заснавання папярэдніка ўніверсітэта — Настаўніцкага інстытута, які рыхтаваў педагогаў для Віцебскай губерні з 1910 г.

Сіні колер поля шчыта сугучны колеру поля герба горада Віцебска.

Серабро ў геральдыцы сімвалізуе чысціню, сумленнасць і сціпласць, сіні колер — традыцыйны колер у сімволіцы навукі і адукацыі, чорны — колер мантый і галаўных убораў сярэднявечных вучоных, якія сімвалічна выкарыстоўваюцца і ў наш час.

Заснавана Загадам рэктара ўніверсітэта ад 22.04.2021 № 88.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 14.05.2021. Нумар рэгістрацыі В-1661.

В-1662 Витебский университет_Ф

Флаг: уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча сіняга колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры якога размешчана эмблема ўнівесітэта. Флаг двухбаковы. Адваротны бок ідэнтычны пярэдняму.

Заснаваны Загадам рэктара ўніверсітэта ад 22.04.2021 № 88.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 14.05.2021. Нумар рэгістрацыі В-1662.

В-1663 Витебский университет_НЗ

Нагрудны знак адзнакі «За адзнаку»: уяўляе сабой медальён-падвеску серабрыстага колеру, у цэнтры якога — круг з аблямоўкай. У крузе — стылізаваная расзгорнутая кніга серабрыстага колеру, над кнігай — пяро таго ж колеру. Па аблямоўцы ў верхняй частцы — надпіс DOCENDO DISCIMUS («Навучаючы вучымся») серабрыстага колеру, у ніжняй частцы — надпіс «ЗА АДЗНАКУ» таго ж колеру, справа і злева ад якога —  галінкі лаўра серабрыстага колеру. Дата рымскімі літарамі «МСМХ» абазначае год заснавання папярэдніка ўніверсітэта — Настаўніцкага інстытута, які рыхтаваў педагогаў для Віцебскай губерні з 1910 г.

Адваротны бок знака гладкі, у цэнтры размешчаны надпіс «ВІЦЕБСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ ІМЯ П.М. МАШЭРАВА». Медальён пры дапамозе кальца і вушка мацуецца да прамавугольнай калодкі серабрыстага колеру, на ніжняй планцы якой — беларускі арнамент. На калодцы замацавана стужка сіняга колеру з падвойнай аблямоўкай сіняга і белага колераў. На калодцы прадугледжана мацаванне да адзення ў выглядзе заколкі-шпількі.

Памеры знака: дыяметр медальёна-падвескі — 30 мм, вышыня калодкі — 20 мм, шырыня калодкі — 26 мм.

Серабро ў геральдыцы сімвалізуе чысціню, сумленнасць і сціпласць, сіні колер — традыцыйны колер у сімволіцы навукі і адукацыі.

Заснаваны Загадам рэктара ўніверсітэта ад 22.04.2021 № 88.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 14.05.2021. Нумар рэгістрацыі В-1663.