Мiнiстэрства энергетыкi Рэспублікі Беларусь

296

Эмблема: уяўляе сабой круг, цэнтр якога падзелены лопасцямi турбiны на 3 сектары насычанага сiняга колеру з аблямоўкай белага колеру. У сектарах змешчаны выявы: градзiрняў АЭС з сiмвалам мiрнага атама, полымя, апоры лiнiй электраперадачы блакiтнага i светла-сiняга колераў. Уверсе круга размешчаны Дзяржаўны герб Рэспублiкi Беларусь, злева i справа ад якога –  нацыянальны арнамент чырвонага колеру. Пад сектарамi – надпiс «МIНIСТЭРСТВА ЭНЕРГЕТЫКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ» насычанага сiняга колеру.

У аснове эмблемы – выявы, якiя адлюстроўваюць галоўныя сферы дзейнасцi Мiнiстэрства энергетыкi.

Лопасцi турбiны сiмвалiзуюць бесперапыннасць працэсу пераўтварэння энергii i дынамiку ў галiне. Градзiрнi АЭС сімвалізуюць  новы напрамак для Рэспублiкi Беларусь – атамную энергетыку (мiрны атам). Полымя сiмвалiзуе газавую галiну i цеплаэнергетыку – пераўтварэнне прыроднага i звадкаванага газу, цвёрдых вiдаў палiва ў розныя вiды энергii, а таксама iх рацыянальнае i бяспечнае выкарыстанне. Апоры лiнiй электраперадачы сiмвалiзуюць электраэнергетыку – атрыманне электрычнай энергii шляхам пераўтварэння розных вiдаў энергii (цеплавой, гiдра-, альтэрнатыўнай, вадароднай), а таксама яе перадачу.

Усе элементы намаляваны ў 3 каляровых адценнях для стварэння iлюзii адлегласцi, а iх колькасць абумоўлена адлюстраваннем маштабнасцi i масавасцi галiны.

Змешчаны ўверсе круга Дзяржаўны герб Рэспублiкi Беларусь нароўнi з нацыянальным арнаментам i назвай Мiнiстэрства энергетыкі на беларускай мове паказвае на прыналежнасць да Рэспублiкi Беларусь.

У якасцi асноўнага каляровага рашэння выкарыстаны ўмерана насычаны сiнi колер, якi сiмвалiзуе энергiю, надзейнасць i адказнасць.

Белы колер сiмвалiзуе жыццё, чысцiню энергii i развiццё галiны.

Чырвоны колер сiмвалiзуе сiлу, велiч i прыналежнасць да Рэспублiкi Беларусь.

Зацверджана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22.12.2021 № 506.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 27.12.2021. Нумар рэгістрацыі А-296.

297

Флаг: ўяўляе сабой прамавугольнае палотнiшча белага колеру з суадносiнамi бакоў 1:2. У цэнтры пярэдняга боку размешчана эмблема Мiнiстэрства энергетыкi дыяметрам 3/4 шырынi палотнiшча.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22.12.2021 № 506.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 27.12.2021. Нумар рэгістрацыі А-297.

В-1699 Минэнерго_Белтопгаз_Э

Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўнае вытворчае аб’яднанне па паліве і газіфікацыі «Белпалівагаз»

Эмблема: прадстаўляе сабой абрэвіятуру «БПГ» сіняга колеру, стылізаваную пад трубу газавай паходні з полымем і вытворчыя будынкі. Пад эмблемай размешчаны надпіс «БЕЛПАЛІВАГАЗ» сіняга колеру. Дапускаюцца варыянты з поўным найменнем — «ДЗЯРЖАЎНАЕ ТВЫРЧАЕ АБ’ЯДНАННЕ ПА ПАЛІВУ I ГА3ІФІКАЦЫІ «БЕЛПАЛІВАГАЗ», з рускамоўным найменнем — «ГОСУДАРСТВЕННОЕ ПРОИЗВОДСТВЕННОЕ ОБЪЕДИНЕНИЕ ПО ТОПЛИВУ И ГАЗИФИКАЦИИ «БЕЛТОПГАЗ» або скарочанае — «БЕЛТОПГАЗ».

Аснова эмблемы — выявы трубы газавай паходні і вытворчых будынкаў, якія адлюстроўваюць галоўныя напрамакі дзейнасці «Белпалівагазу»: забеспячэнне спажыўцоў краіны прыродным і звадкаваным газам у запатрабаваных аб’ёмах, эксплуатацыя размеркавальнай газавай сеткі і аб’ектаў газазабеспячэння рэспублікі. Светла-сіні колер сімвалізуе «блакітнае паліва» — газ. Назву дзяржаўнага вытворчага аб’яднання раскрывае надпіс на эмблеме — «БЕЛПАЛІВАГАЗ».

Заснавана Загадам Генеральнага дырэктара ад 17.08.2021 № 230.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 06.09.2021. Нумар рэгістрацыі В-1699.

В-1700 Минэнерго_Белтопгаз_Ф

Флаг: уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча белага колеру з суадносінамі бакоў 1:2. У цэнтры пярэдняга і адваротнага бакоў палотнішча размешчана выява эмблемы «Белпалівагазу» з надпісам на беларускай мове ў два радкі.

Заснаваны Загадам Генеральнага дырэктара ад 17.08.2021 № 230.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 06.09.2021. Нумар рэгістрацыі В-1700.

В-1696 Минэнерго_Белтопгаз_НЗ Ганаровыработ-к

Нагрудны знак адзнакі «Ганаровы работнік газавай і паліўнай прамысловасці»: уяўляе сабой медальён-падвеску ў выглядзе круга залацістага колеру, у цэнтры якога размешчана стылізаваная выява газавай гарэлкі сіняга колеру. Круг абрамлены аблямоўкай таго ж колеру з надпісамі залацістага колеру: уверсе — «ГАНАРОВЫ РАБОТНІК», унізе — «БЕЛПАЛІВАГАЗ». Круг з аблямоўкай апраўлены лаўровым вянком залацістага колеру з перавяззю ўнізе таго ж колеру.

Адваротны бок нагруднага знака гладкі.

Медальён-падвеска мацуецца да квадратнай калодкі залацістага колеру з выгнутым ніжнім краем пры дапамозе кальца і вушка. У цэнтры калодкі — выява эмблемы «Белпалівагазу» сіняга колеру ў квадраце таго ж колеру, з аблямоўкай сіняга колеру па краі калодкі. На адваротным баку калодкі прадугледжана мацаванне да адзення ў выглядзе заціска-кламера.

Памеры нагруднага знака: дыяметр медальёна-падвескі — 39 мм, вышыня калодкі — 26 мм, шырыня калодкі — 26 мм.

Заснаваны Загадам Генеральнага дырэктара ад 17.08.2021 № 230.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 06.09.2021. Нумар рэгістрацыі В-1696.

В-1697 Минэнерго,Белтопгаз_НЗ Ветэран

Нагрудны знак «Ветэран газавай і паліўнай прамысловасці»: уяўляе сабой медальён-падвеску ў выглядзе круга серабрыстага колеру, у цэнтры якога размешчана стылізаваная выява газавай гарэлкі сіняга колеру. Круг абрамлены аблямоўкай таго ж колеру з надпісам серабрыстага колеру: «БЕЛПАЛІВАГАЗ. ВЕТЭРАН ГАЛІНЫ». У ніжняй частцы на аблямоўцы размешчаны галінкі лаўра серабрыстага колеру. Круг з аблямоўкай размешчаны на васьміпрамянёвай ордэнскай зорцы серабрыстага колеру.

Адваротны бок нагруднага знака гладкі.

Медальён-падвеска мацуецца да квадратнай калодкі серабрыстага колеру з выгнутым ніжнім краем пры дапамозе кольца і вушка. У цэнтры калодкі — выява эмблемы «Белпалівагазу» сіняга колеру ў квадраце таго ж колеру, з аблямоўкай сіняга колеру па краі калодкі. На адваротным баку калодкі прадугледжана мацаванне да адзення ў выглядзе заціска-кламера.

Памеры нагруднага знака: дыяметр медальёна-падвескі — 39 мм, вышыня калодкі — 26 мм, шырыня калодкі — 26 мм.

Заснаваны Загадам Генеральнага дырэктара ад 17.08.2021 № 230.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 06.09.2021. Нумар рэгістрацыі В-1697