Беларускі саюз жанчын

443 Союз женщин

Эмблема: Блакітны прамавугольнік, які завяршаецца тварам жанчыны. На ім з левага боку зверху ўніз размешчана абрэвіятура «БСЖ».

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 10.11.2004. Нумар рэгістрацыі В-443.

В-1634 Бе.союз женщин_Ф

Флаг: уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча блакітнага і белага колеру.

Белы колер сімвалізуе чысціню, блакітны — ветлівасць, прыязнасць і любоў да Радзімы беларускіх жанчын. У блакітным колеры пераплятаецца мноства сэнсаў: гэта культура і прырода Беларусі, мірнае неба нашай краіны, чыстыя азёры, льняныя і васільковыя палі.

Абрамлены локанамі валасоў схематычны жаночы твар, які размешчаны на белым і блакітным полі ў вольнай частцы флага, адлюстроўвае аб’яднанне жанчын, створанае ў мэтах садзейнічання ў абароне іх правоў і законных інтарэсаў. На блакітным полі размешчана абрэвіятура «БСЖ». На белым полі ў верхняй частцы флага змешчаны надпіс «ОБЩЕСТВЕННОЕ ОБЪЕДИНЕНИЕ «БЕЛОРУССКИЙ СОЮЗ ЖЕНЩИН».

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 06.01.2021. Нумар рэгістрацыі В-1634.