Гродзенскае абласное кадэцкае вучылішча

В-1497 Гродненское обл.КУ_Э

Эмблема: Уяўляе сабой герб Гродзенскай вобласці без аздабленняў – французскі шчыт чырвонага колеру, у цэнтры якога размешчаны зубр залацістага колеру. У верхняй частцы за шчытом – эмблема «ззянне» залацістага колеру. У ніжняй частцы – разгорнутая кніга серабрыстага колеру на якой пяро залацістага колеру. Сімвалы абрамлены дэвізнай стужкай сіняга колеру, на якой знаходзіцца надпіс «ГРОДЗЕНСКАЕ АБЛАСНОЕ КАДЭЦКАЕ ВУЧЫЛІШЧА» залацістага колеру і размешчаны на пашырана-вырубным крыжу белага колеру с аблямоўкай залацістага колеру. У міжкрыжжаж – шаблі гардамі ўверх тагож колеру, з клінкамі серабрыстага колеру. За кнігай і стужкай – галінкі лаўра залацістага колеру.

Зацверджана Загадам дырэктара вучылішча ад 18.12.2018 № 301.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 11.09.2019. Нумар рэгістрацыі В-1497.

В-1498 Гродненское обл КУ_Ф

Флаг: Прамавугольнае палотнішча чырвонага колеру, з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры правага і адваротнага бакоў размешчана выява эмблемы вучылішча.

Зацверджаны Загадам дырэктара вучылішча ад 18.12.2018 № 301.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 11.09.2019. Нумар рэгістрацыі В-1498.

В-1499 Гродненское обл. КУ_Зн.

Сцяг: Палотнішча Сцяга квадратнае, 155×155 см, вырабляецца з шаўковай тканіны і па краях трох бакоў абшываецца шаўковымі махрамі. Палотнішча Сцяга ўяўляе сабой пашыраны крыж чырвонага колеру, з аблямоўкай жоўтага колеру. Вуглы крыжа падзелены на дзве роўнавялікія часткі: верхнюю – жоўтага колеру і ніжнюю – сіняга колеру. На правым баку палотнішча сцяга ў цэнтр размешчаны герб Гродзенскай вобласці. На адваротным баку палотнішча Сцяга ў цэнтры размешчана эмблема вучылішча. Дрэўка Сцяга драўлянае, круглага сячэння, дыяметрам 4 см, даўжынёй 250 см, афарбавана ў цёмна-карычневы колер, пакрыта лакам і мае на ніжнім канцы падток, на верхнім – наверша залацістага колеру ў выглядзе плоскага праразнога кап’я, унутры якога размешчана пяціканцовая зорка. Шнур – аздабленне Сцяга. Даўжыня шнура 200 см. Шнуры Сцяга кручаныя, вырабляюцца з залацістага шоўку. Канцы шнура завяршаюцца сцягавымі кутасамі залацістага колеру. Шнур з кутасамі мацуецца да ніжняй частцы наверша.

Зацверджаны Загадам дырэктара вучылішча ад 18.12.2018 № 301.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 11.09.2019. Нумар рэгістрацыі В-1499.

В-1500_Гродненское обл.кадет.уч-ще_НЗ

Нагрудны знак аб заканчэнні кадэцкага вучылішча: Уяўляе сабой герб Гродзенскай вобласці без аздабленняў – французскі шчыт чырвонага колеру, у цэнтры якога размешчаны зубр залацістага колеру. У верхняй частцы за шчытом – эмблема «ззянне» залацістага колеру. У ніжняй частцы – разгорнутая кніга серабрыстага колеру на якой пяро залацістага колеру. Сімвалы абрамлены дэвізнай стужкай сіняга колеру, на якой знаходзіцца надпіс «ГРОДЗЕНСКАЕ АБЛАСНОЕ КАДЭЦКАЕ ВУЧЫЛІШЧА» залацістага колеру і размешчаны на пашырана-вырубным крыжу белага колеру с аблямоўкай залацістага колеру. У міжкрыжжаж – шаблі гардамі ўверх тагож колеру, з клінкамі серабрыстага колеру. За кнігай і стужкай – галінкі лаўра залацістага колеру. Адваротны бок гладкі, з мацаваннем да адзення ў выглядзе гайкі-закруткі, ці шпількі. Памеры знака: вышыня – 44 мм, шырыня – 44 мм.

Зацверджаны Загадам дырэктара вучылішча ад 18.12.2018 № 301.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 11.09.2019. Нумар рэгістрацыі В-1500.