Аператыўна-аналітычны цэнтр
пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

07opanalitcem_1

Геральдычны знак-эмблема: Уяўляе сабой размешчаны на серабрыстай васьміпрамянёвай ордэнскай зорцы варажскі шчыт сіняга колеру з двума выразамі ў верхняй частцы, з серабрыстай аблямоўкай і залацістымі заклёпкамі. На шчыце размешчана палотнішча чырвонага і зялёнага колеру з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, з залацістымі аблямоўкай і махрамі. Ніжэй палотнішча размешчаны тры стралы залацістага колеру, якія сыходзяцца ў цэнтр шчыта. Шчыт абрамлены лаўровым вянком залацістага адцення. У ніжняй частцы шчыта – дэвізная стужка чырвонага колеру з залацістай акантоўкай і надпісам «ААЦ». За шчытом размешчаны меч залацістага колеру рукаяццю ўверх.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15.04.2009 № 191.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 06.05.2009. Нумар рэгістрацы А-129.

07opanalitczn

Флаг: Скаладецца з падвойнага палотнішча, дрэўка з навершам і падтокам, шнура з кутасамі. Палотнішча Сцяга прамавугольнае, даўжынёй 155 см, шырынёй 105 см, вырабляецца з шаўковага сцягавага фаю чырвонага колеру і з трох бакоў абшываецца залацістымі шаўковымі махрамі. Па краі боку, якім палотнішча Сцяга мацуецца да дрэўка, размешчана белая аблямоўка шырынёй 25 см з беларускім нацыянальным арнаментам чырвонага колеру. На правым баку палотнішча Сцяга у цэнтры – выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь дыяметрам 45 см. Над выявай герба паралельна яго верхняму боку размешчаны надпіс «АПЕРАТЫЎНА-АНАЛІТЫЧНЫ ЦЭНТР ПРЫ ПРЭЗІДЭНЦЕ», пад выявай герба паралельна ніжняму краю палотнішча – надпіс «РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ». На адваротным баку палотнішча Сцяга ў цэнтры размешчаны геральдычны знак-эмблема Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, які ўпісаны ва ўмоўную акружнасць дыяметрам 45 см. Пад ім паралельна ніжняму краю палотнішча размешчаны надпіс «ДОЎГ, ГОНАР, АЙЧЫНА». Усе надпісы на палотнішчы вышываюцца залацістым шоўкам. Вышыня літар – 10 см. Дрэўка Сцяга драўлянае, круглага сячэння, дыяметрам 4 см, даўжынёй 250 см, афарбавана ў цёмна-карычневы колер, пакрыта лакам і мае на ніжнім канцы падток, на верхнім – наверша залацістага колеру ў выглядзе плоскага праразнога кап’я, пасярэдзіне якога размешчана пяціканцовая зорка. Шнур Сцяга кручаны, з трох пасмаў, вырабляецца з аранжавага і васільковага шоўку і залацістага метаніту. Даўжыня шнура – 200 см. Канцы шнура завяршаюцца сцягавымі кутасамі залацістага колеру. Шнур з кутасамі мацуецца да ніжняй часткі наверша дрэўка.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15.04.2009 № 191.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 06.05.2009. Нумар рэгістрацы А-133.

А-130

Нагрудны знак «За службу» I ступені: Выцягнутая васьміпрамянёвая срэбная зорка, на ёй – фігурны шчыт васільковага колеру, які абрамлены срэбрам з залатымі заклёпкамі і накладзены на залаты лаўровы вянок. У шчыце – штандарт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і тры залатыя стралы, якія сыходзяцца. Пад шчытом – чырвоная стужка, на якой размешчаны надпіс «ЗА СЛУЖБУ».

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15.04.2009 № 191.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 06.05.2009. Нумар рэгістрацыі А-130.

А-131

Нагрудны знак «За службу» II ступені: Выцягнутая васьміпрамянёвая срэбная зорка, на ёй – фігурны шчыт васільковага колеру, які абрамлены срэбрам са срэбнымі заклёпкамі і накладзены на срэбны лаўровы вянок. У шчыце – штандарт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і тры залатыя стралы, якія сыходзяцца. Пад шчытом – чырвоная стужка, на якой размешчаны надпіс «ЗА СЛУЖБУ».

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15.04.2009 № 191.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 06.05.2009. Нумар рэгістрацыі А-131.