Служба бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

08slbezem

Геральдычны знак-эмблема: Уяўляе сабой шчыт і меч. Шчыт трохвугольны, выцягнуты да нізу з выразанымі верхнімі вугламі і аблямоўкай залацістага колеру. Поле шчыта васільковагая колеру з залацістымі заклёпкамі па перыметры. На ім размешчаны малы шчыт з папярочнымі залацістымі палосамі і аблямоўкай залацістага колеру. У полі малога шчыта – выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, кая абрамлена знізу і па баках чырвонай стужкай з аблямоўкай залацістага колеру. На стужцы размешчаны надпіс літарамі залацістага колеру «СЛУЖБА БЯСПЕКI ПРЭ3IДЭНТА». За вялікім шчытом – меч, які вертыкальна скіраваны вертыкальна вастрыём уніз. Рукаяць і крыжавіна мяча залацістыя з чырвоным абрамленнем, лязо – залацістае.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.03.2004 № 137 (рэд. ад 06.08.2010).

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 28.03.2005.  Нумар рэгістрацыі А-54.

08slbezzn

Сцяг: Складаецца з падвойнага палотнішча, дрэўка з навершам і падтокам, шнура з кутасамі. Палотнішча Сцяга прамавугольнае, даўжынёй 155 см і шырынёй 105 см, вырабляецца са сцягавага фаю чырвонага колеру. З трох бакоў Сцяг абшываецца залацістымі шаўковымі махрамі. Па краі боку, якім Сцяг мацуецца да дрэўка, размешчана белая вертыкальная паласа шырынёй 25 см з вышытым беларускім нацыянальным арнаментам чырвонага колеру, малюнак якога паўтарае малюнак арнаменту на Дзяржаўным флагу Рэспублікі Беларусь. На адным баку полкі Сцяга ў цэнтры размяшчаецца выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь дыяметрам 45 см. Над гербам паралельна верхняму боку размяшчаецца надпіс «СЛУЖБА БЯСПЕКI ПРЭ3IДЭНТА». Пад гербам паралельна ніжняму краю палотнішча – надпіс «РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ». На адваротным баку палотнішча Сцяга у цэнтры размешчаны геральдычны знак-эмблема Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дыяметрам 45 см. Пад эмблемай паралельна ніжняму краю палотнішча размяшчаецца надпіс «ДОЎГ, ГОНАР, АЙЧЫНА». Усе надпісы выконваюцца залацістым шоўкам. Вышыня літар – 10 см. Дрэўка Сцяга драўлянае, круглага сячэння, дыяметрам 4 см і даўжынёй 250 см, афарбавана ў цёмна-карычневы колер, пакрыта лакам, на ніжнім канцы мае падток, на верхнім – наверша залацістага колеру ў выглядзе плоскага праразнога кап’я, пасярэдзіне якога размешчана пяціканцовая зорка. Шнур Сцяга кручаны, з трох пасмаў, вырабляецца з аранжавага і васільковага шоўку і залацістага метаніту. Даўжыня шнура – 200 см. Канцы шнура завяршаюцца сцягавымі кутасамі залацістага колеру. Шнур з кутасамі мацуецца да ніжняй часткі наверша.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.03.2004 № 137 (рэд. ад 06.08.2010).

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 28.03.2005.  Нумар рэгістрацыі А-55.

А-56

Нагрудны знак адзнакі «За службу» I ступені: Чатырохканцовы ордэнскі крыж, які пакрыты рубінава-чырвонай ювелірнай эмаллю. У яго цэнтры размешчана накладка – эмблема Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У верхняй частцы нагруднага знака над эмблемай размешчана накладная стужка, пакрытая белай ювелірнай эмаллю. У цэнтры стужкі рэльефам, які выступае, размешчаны надпіс  «ЗА СЛУЖБУ». Элементы і надпісы нагруднага знака выкананы з металу залацістага колеру. Адваротны бок нагруднага знака мае гладкую паверхню з выгравіраваным парадкавым нумарам у ніжняй частцы.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.03.2004 № 137 (рэд. ад 06.08.2010).

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 28.03.2005.  Нумар рэгістрацыі А-56.

А-57

Нагрудны знак адзнакі «За службу» II ступені: Чатырохканцовы ордэнскі крыж, які пакрыты рубінава-чырвонай ювелірнай эмаллю. У яго цэнтры размешчана накладка – эмблема Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У верхняй частцы нагруднага знака над эмблемай размешчана накладная стужка, пакрытая белай ювелірнай эмаллю. У цэнтры стужкі рэльефам, які выступае, размешчаны надпіс  «ЗА СЛУЖБУ». Элементы і надпісы нагруднага знака выкананы з металу серабрыстага колеру. Адваротны бок нагруднага знака мае гладкую паверхню з выгравіраваным парадкавым нумарам у ніжняй частцы.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.03.2004 № 137 (рэд. ад 06.08.2010).

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 28.03.2005.  Нумар рэгістрацыі А-57.

А-209
А-209-реверс

Юбілейны медаль «20 год Службе бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»: Медаль вырабляецца з латуні і мае форму круга дыяметрам 33 мм. На пярэднім баку медаля ў цэнтры размешчана выява геральдычнага знака-эмблемы Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У ніжняй частцы медаля па акружнасці ў адзін радок размешчаны даты  «1994–2014». На адваротным баку медаля ў цэнтры выкананы надпіс у сем радкоў «20 год Службе бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». Па акружнасці размешчаны перавіты ў ніжняй частцы стужкай вянок, які складаецца злева – з лістоў лаўра, справа – з лістоў дуба. Усе элементы чаканяцца высокім рэльефам. Краі медаля аблямаваны борцікам. Медаль пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з пяцівугольнай калодкай, якая абцягнута стужкай васільковага колеру шырынёй 24 мм. Пасярэдзіне стужкі размешчана падоўжаная палоска белага колеру шырынёй 1 мм, па баках ад яе – палоскі чырвонага і зялёнага колераў шырынёй 2 мм і 1 мм адпаведна. Краі стужкі абведзены падоўжанымі палоскамі шырынёй 3 мм і 1 мм адпаведна.

Устаноўлена Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.08.2014 № 393.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.12.2014. Нумар рэгістрацыі А-209.

В-1341
В-1341-реверс

Юбілейны нагрудны знак «15 год падраздзяленню спецыяльнага прызначэння «Анты–Т»: Круглы медальён серабрыстага металу, у цэнтры якога размешчана эмблема Службы Бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, па крузе – надпіс «СЛУЖБА БЯСПЕКІ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ». На адваротным баку ў слупок размешчаны словы «СИЛА», «МУЖЕСТВО», «ЕДИНСТВО», «РАЗУМ», «ЧЕСТЬ». Па крузе на стужцы размешчаны лаўрова-дубовы вянок. Калодка пяцівугольная з чырвона-сінімі палосамі.

Зацверджаны Загадам Начальніка Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.04.2017 № 64.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 31.05.2017. Нумар рэгістрацыі В-1341.

А-137

Нагрудны знак «За адзнаку»: Уяўляе сабой лаўрова-дубовы вянок серабрыстага колеру з накладзенай на яго эмблемай Службы Бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Белаурсь. У ніжняй частцы нагруднага знака пад эмблемай размешчаны надпіс залацістага колеру. У цэнтры стужкі размешчаны надпіс залацістага колеру «За АДЗНАКУ».

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 06.08.2010 № 412.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 20.12.2010. Нумар рэгістрацыі А-137.

138 СБ Президента За узаемадзеянне нз

Нагрудны знак адзнакі «За ўзаемадзеянне»: Крыж васільковага колеру з увагнутымі вонкавымі гранямі, з разеткай залацістага колеру паміж лопасцямі. У яго цэнтры размешчана эмблема Службы Бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Белаурсь. У верхняй частцы нагруднага знака над эмблемай змешчана дэвізная стужка залацістага колеру. У цэнтры дэвізнай стужкі размешчаны надпіс чырвонага коелру «ЗА УЗАЕМАДЗЕЯННЕ».

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 06.08.2010 № 412.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 20.12.2010. Нумар рэгістрацыі А-138.

В-1563 СБП НЗ различия № 1

Нагрудны знак адрознення структурнага падраздзялення Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1: уяўляе сабой выяву варажскага шчыта серабрыстага колеру з выемкамі па вуглах, з аблямоукай васільковага колеру i заклёпкамі серабрыстага колеру; за шчытом — вертыкальна размешчаны меч таго ж колеру рукаяццю ўверх. У полі шчыта размешчана каляровая выява Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь. У цэнтры шчыта — абрэвіятура «СБП» серабрыстага колеру.

Нагрудны знак аднаэлементны, колеру антычнага серабра. Нагрудны знак выраблены з латуні з перадачай рэльефа малюнка метадам чаканкі з наступным гальванічным пакрыццём i нанясеннем сінтэтычных эмалей.

Памеры нагруднага знака № 1: вышыня — 24 мм, шырыня — 13 мм.

Адваротны бок нагруднага знака мае гладкую паверхню з выгравіраваным парадкавым нумарам знака ў верхняй яго частцы. На нагрудным знаку маецца мацаванне ў выглядзе гайкі-закруткі.

Зацверджаны Загадам начальніка службы СБП ад 30.05.2019 №35.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 04.03.2020. Нумар рэгістрацыі В-1563.

В-1564 СБП НЗ различия № 2

Нагрудны знак адрознення структурнага падраздзялення Служба бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 2: уяўляе сабой выяву варажскага шчыта серабрыстага колеру з выемкамі па вуглах, з аблямоўкай васільковага колеру i заклёпкамі серабрыстага колеру; за шчытом — вертыкальна размешчаны меч таго ж колеру рукаяццю ўверх. У полі шчыта размешчана каляровая выява Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь.

Нагрудны знак аднаэлементны, колеру антычнага серабра. Нагрудны знак выраблены з латуні з перадачай рэльефу малюнка метадам чаканкі з наступным гальванічным пакрыццём i нанясеннем сінтэтычных эмалей.

Памеры нагруднага знака: вышыня — 18 мм, шырыня — 7 мм.

Адваротны бок нагруднага знака мае гладкую паверхню з выгравіраваным парадкавым нумарам знака ў верхняй яго частцы. На нагрудным знаку маецца мацаванне ў выглядзе гайкі-закруткі.

Зацверджаны Загадам начальніка СБП ад 30.05.2019 № 35.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 04.03.2020. Нумар рэгістрацыі В-1564.

В-1565 СБП_ 20 лет упр.охраны объектов_НЗ

Нагрудны знак адрознення структурнага падраздзялення Служба бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «20 лет управлению охраны объектов»: уяўляе сабой стылізаваны прамы геральдычны крыж з ушыранымі i закругленымі краямі, якія утвараюць акружнасць. Крыж выраблены з металу залацістага колеру, прамяні якога заліты эмаллю васільковага колеру.

У цэнтры крыжа размяшчаны варажскі шчыт, выраблены з металу залацістага колеру. Унутры поля шчыта размяшчаецца стылізаваная выява ахоўнай вежы. Знешняе поле шчыта заліта рубінавай эмаллю, ўнутраная частка шчыта, дзе размешчана вежа, заліта эмаллю васільковага колеру. На рубінавым полі шчыта размяшчаюцца па ўсім контуры залацістыя заклёпкі. У верхняй частцы шчыта справа i злева размешчаны стылізаваныя выявы сякер. У ніжняй частцы шчыта размяшчаецца накладны элемент — надпіс «20 лет» у два радкі, які выраблены з металу залацістага колеру i заліты чырвонай эмаллю. Знізу па баках крыжа размешчана накладная стужка, якая выраблена з металу залацістага колеру, на ёй — надпіс літарамі залітымі цёмнай эмаллю «УПРАВЛЕНИЕ ОХРАНЫ ОБЪЕКТОВ».

Нагрудны знак чатырохэлементны. Ён вырабляецца з латуні метадам штампоукі. Спосаб злучэння элементаў — клёпка.

Памеры памятнага нагруднага знака: вышыня — 45 мм, шырыня — 45 мм.

Адваротны бок памятнага нагруднага знака мае гладкую паверхню з выгравіраваным парадкавым нумарам знака. На памятным нагрудным знаку знаходзіцца мацаванне ў выглядзе гайкі-закруткі.

Зацверджаны Загадам начальніка СБП ад 30.05.2019 № 35.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 04.03.2020. Нумар рэгістрацыі В-1565.

В-1805 20 лет подразделению спец.назначения АНТИ-Т_НЗ

Нагрудны знак «20 год падраздзяленню спецыяльнага прызначэння “Анты-Т”»: вырабляецца з металу серабрыстага (шэрага) колеру і мае форму круга.

На пярэднім баку (аверсе) па акружнасці нанесены надпіс «СЛУЖБА БЯСПЕКІ ПРЭ3ІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ», якая паказвае на прыналежнасць нагруднага знака да Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (далей – Служба бяспекі).

У цэнтры аверса размешчана эмблема падраздзялення спецыяльнага прызначэння «Анты-Т» Службы бяспекі (заснавана Загадам начальніка Служба бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20.06.2020 г. № 50-дск) залацістага колеру, якая ўяўляе сабой шчыт з аблямоўкай і заклёпкамі, у цэнтры якога размешчана стылізаваная выява віхру (смерчу). Паверх віхру накладзены літара «А» і меч выстрыём уверх з рукаяццю, якія ўтвараюць абрэвіятуру «АТ», што расшыфроўваецца як «Анты-Т», ці «антытэрор». На дэвізнай стужцы, якая размешчана па перыметры шчыта, нанесены надпіс «ПАДРАЗДЗЯЛЕННЕ СПЕЦЫЯЛЬНАГА ПРЫЗНАЧЭННЯ», пры гэтым слова «ПАДРАЗДЗЯЛЕННЕ» нанесена на цэнтральным (ніжнім) вітку. Гэты надпіс паказвае на канкрэтнае структурнае падраздзяленне Службы бяспекі, у сувязі з юбілеем якога засноўваецца нагрудны знак.

Унізе аверса пад эмблемай па акружнасці нанесены даты «2002-2022», якія паказваюць на гістарычный перыяд, пройдзены падраздзяленнем «Анты-Т».

На адваротным баку нагруднага знака (рэверсе) па акружнасці размешчаны: злева – лаўровы вянок, які сімвалізуе інтэлектуальную, аналітычную дзейнасць, справа – дубовы вянок, які сімвалізуе цвёрдасць характару і мужнасць асабовага складу падраздзялення. У верхняй частцы вянка размешчана дэвізная стужка с надпісам «20 год», якая паказвае на юбілей падраздзялення. А ў ніжняй частцы – накладка з указаннем нумара нагруднага знака.

У цэнтры рэверса ў пяць радкоў размешчаны надпіс «СИЛА МУЖЕСТВО ЕДИНСТВО РАЗУМ ЧЕСТЬ» (дэвіз падраздзялення «Анты-Т»). Пры гэтым першыя літары слоў маюць залацісты колер і ўтвараюць па вертыкалі слова «СМЕРЧ».

Усе элементы нагруднага знака вырабляюцца метадам чаканкі, за выключэннем надпісаў «2002-2022», «20 год» і нумара нагруднага знака, якія наносяцца метадам гравіроўкі. Нагрудны знак мае дыяметр 33 мм, таўшчыню – 2,5 мм, вырабляецца з латуні з гальванічным пакрыццём срэбра з пацінай.

Нагрудны знак пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з металічнай пяцівугольнай калодкай, якая абцягнута муаравай стужкай васільковага колеру (карпаратыўнага колеру Службы бяспекі) шырынёй 24 мм. Пры гэтым справа ад цэнтра стужкі размешчаны падоўжныя палосы ў наступным парадку: чырвонага колеру шырынёй 3 мм, васільковага колеру – 1,5 мм, чырвонага колеру – 3 мм, васільковага колеру – 2 мм. Кожная з чырвоных палос сімвалізуе 10 гадоў у гісторыі падраздзялення «Анты-Т».

Па краях стужкі (ад краю да цэнтра) размешчаны падоўжныя палосы зялёнага і чырвонага колераў шырынёй 1 мм і 1,5 мм адпаведна, якія сімвалізуюць Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь.

На адваротным баку калодкі знаходзіцца шпілька для мацавання нагруднага знака да адзення.

Зацверджаны Загадам начальніка Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.02.2022 № 190-дск.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 12.05.2022. Нумар рэгістрацыі В-1805.

В-1809 СБ ПРБ АНТИ-Т

Нагрудны знак адрознення: уяўляе сабой шчыт серабрыстага колеру з аблямоўкай васільковага колеру і заклёпкамі серабрыстага колеру, у цэнтры якога размешчана выява віхру (смерчу) стальнога (шэрага) колеру. Паверх віхру накладзена літара «А» залацістага колеру і меч вастрём уверх (вастрыё – серабрыстага колеру, рукаяць – залатога), якія ўтвараюць абрэвіятуру «АТ».

У ніжняй частцы шчыта – дэвізная стужка чырвонага колеру з аблямоўкай залацістага колеру, на якой змешчаны надпіс «ПАДРАЗДЗЯЛЕННЕ СПЕЦЫЯЛЬНАГА ПРЫЗНАЧЭННЯ» залацістага колеру, пры гэтым слова «ПАДРАЗДЗЯЛЕННЕ» знаходзіцца на цэнтральным вітку.

Шчыт размешчаны на клінчатым крыжы васільковага колеру. На адваротным баку знака размешчаны надпіс «СЛУЖБА БЯСПЕКI ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ» залацістага колеру, ніжэй прадугледжана нанясенне нумара знака. Нагрудны знак мацуецца да адзення пры дапамозе штыфта і гайкі.

У аснове знака – традыцыйныя сімвалы органаў, якія адказвацюь за ахову першых асоб дзяржавы: меч і шчыт. Адрозненне ад іншых службаў і грамадскіх аб’яднанняў, якія маюць аналагічную сімволіку – віхор і меч асаблівай ізаграфіі, характэрны для падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння «Анты-Т». Віхор сімвалізуе сілу і моц падраздзялення, стальны колер – трываласць і нязломнасць яго супрацоўнікаў. Прыналежнасць да Рэспублікі Беларусь падкрэслівае надпіс на беларускай мове «ПАДРАЗДЗЯЛЕННЕ СПЕЦЫЯЛЬНАГА ПРЫЗНАЧЭННЯ», на прыналежнасць да падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам паказвае абрэвіятура «АТ».

Клінчаты крыж – традыцыйная аснова для нагрудных знакаў Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Даты паказваюць на дастойна пройдзены шлях, на юбілей, які абавязвае да асэнсавання, аналізу і заахвочвання лепшых супрацоўнікаў.

Зацверджаны Загадам начальніка Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.06.2020 № 50-дск.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.05.2022. Нумар рэгістрацыі В-1809.

В-1838 Подраз.боев.подг.СБП_Э

Эмблема падраздзялення службы баявой падрыхтоўкі : уяўляе сабой шчыт васільковага колеру з аблямоўкай серабрыстага колеру, на якой – заклёпкі залацістага колеру. Шчыт абрамлены вянком з лаўровых і дубовых лістоў залацістага колеру. За шчытом – паходня залацістага колеру з полымем, накіраваным уверх. Уся кампазіцыя размешчана на васьміпрамянёвай ордэнскай зорцы серабрыстага колеру. У цэнтры поля шчыта размешчаны постаці трох чалавек у касцюмах. Пад імі ў ніжняй частцы шчыта размешчана разгорнутая кніга залацістага колеру. У цэнтры кнігі – выява сціснутага кулака. На правай частцы поля шчыта размешчана схематычная выява аптычнага прыцэла, цэнтр якога прыпадае на левую палову крайняй правай постаці чалавека: дзве гарызантальныя і дзве вертыкальныя белыя лініі з крыжам паміж імі.

Зацверджана Загадам начальніка Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.11.2022 № 81-дск.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 18.11.2022. Нумар рэгістрацыі В-1838.

В-1839 Подраз.автотранс.обеспеч. СБП_Э

Эмблема падраздзялення аўтатранспартнага забеспячэння: уяўляе сабой шчыт васільковага колеру з аблямоўкай серабрыстага колеру, на якой – заклёпкі залацістага колеру. Шчыт абрамлены вянком з лаўровых і дубовых лістоў залацістага колеру. За шчытом – меч залацістага колеру вастрыём уніз. Уся кампазіцыя размешчана на васьміпрамянёвай ордэнскай зорцы серабрыстага колеру. У цэнтры поля шчыта размешчаны выява пярэдняй часткі аўтамабіля залацістага колеру з пробліскавымі маячкамі.

У ніжняй частцы шчыта размешчана дэвізная стужка васільковага колеру з акантоўкай залацістага колеру. На стужцы змешчаны надпіс «ГАРАЖ АСОБАГА ПРЫЗНАЧЭННЯ» залацістага колеру, прычым слова «ГАРАЖ» знаходзіцца ў ніжняй частцы стужкі.

Зацверджана Загадам начальніка Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.11.2022 № 81-дск.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 18.11.2022. Нумар рэгістрацыі В-1839.