Гомельская асацыяцыя школьнага спорту

В-1645 Гом.асс.шк.спорта

Эмблема: уяўляе сабой куб сіняга колеру, у якога шэсць граняў, надпісы і выявы выкананы ў белым колеры. Візуальна прадстаўлены тры грані куба, на якіх нанесены выявы трох відаў спорту, якія найбольш шырока прадстаўлены ў школах: валейбол, бег, плаванне. На эмблеме размешчаны надпіс: «ГОМЕЛЬСКАЯ АБЛАСНАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ШКОЛЬНАГА СПОРТУ».

Сіні колер эмблемы сімвалізуе чыстую перамогу, гэты колер натхняе на вялікія здзяйсненні, што адпаведна спартовым дасягненням. Белы колер выкарыстоўваецца для абазначэння сумленнасці, добрай славы і вернасці спорту. На адсутных гранях куба можна ўявіць любыя сімвалы відаў спорту. Усе віды спорту ў адным звязку: спорт шматгранны, ён аб’ядноўвае. Спорт — гэта сіла, рух, развіццё, высокія ідэалы і каштоўнасці.

Заснавана Рашэннем выканкама Гомельскай асацыяцыі школьнага спорту ад 04.03.2021.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 04.03.2021. Нумар рэгістрацыі В-1645.

В-1652 Гом.асс.шк.спорта_Ф

Флаг: уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча белага колеру памерам 2000х1000 мм. У цэнтры палотнішча флага, роўнааддалена ад верхняй і ніжняй граніцы, размешчана стылізаваная выява эмблемы Асацыяцыі (шасцігранны куб сіняга колеру з выявай відаў спорту) і надпіс «ГОМЕЛЬСКАЯ АБЛАСНАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ШКОЛЬНАГА СПОРТУ» блакітнага колеру.

Белы колер выкарыстоўваецца для абазначэння сумленнасці, добрай славы і вернасці спорту, сімвалізуе дзейнасць Асацыяцыі на аснове прынцыпаў законнасці, добраахвотнасці, самастойнасці і галоснасці.

Флаг сімвалізуе адзінства Асацыяцыі ў асобе яе членаў, мэтай дзейнасці якіх з’яўляецца развіццё школьнага спорту, фізічнае выхаванне навучэнцаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, якія размешчаны на тэрыторыі Гомельскай вобласці.

Заснаваны Рашэннем выканкама Гомельскай асацыяцыі школьнага спорту ад 04.03.2021.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 04.03.2021. Нумар рэгістрацыі В-1652.