Эмблема: уяўляе сабой полымя газавай паходні аранжавага колеру ў выглядзе стылізаванай літары «Г» з аблямоўкай блакітнага колеру ў выглядзе стылізаванай літары «О». У ніжняй частцы эмблемы змешчаны надпіс «ГОМЕЛЬАБЛГАЗ» сіняга колеру.
Аснова эмблемы — полымя паходні, якое з’яўляецца традыцыйным элементам сімволікі газавай галіны Рэспублікі Беларусь. Расшыфроўцы эмблемы спрыяе асацыятыўнае ўспрыманне літар «Г», «О», «Г» (на рускай мове — «ГомельОблГаз»). Блакітны колер — карпаратыўны колер галіны, а таксама геральдычны колер Гомельшчыны, жоўта-аранжавы — колер агню і цяпла. Назву прадпрыемства раскрывае надпіс «ГОМЕЛЬАБЛГАЗ».
Дапускаецца варыянт эмблемы з поўным найменнем «РЭСПУБЛIКАНСКАЕ ВЫТВОРЧАЕ УНIТАРНАЕ ПРАДПРЫЕМСТВА «ГОМЕЛЬАБЛГАЗ», а таксама з найменнем на рускай мове.
Зацверджана Загадам РВУП «Гомельаблгаз» ад 01.10.2020 № 868.
Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 09.10.2020. Нумар рэгістрацыі В-1615.