Дэпартамент забеспячэння аператыўна-пошукавай дзейнасці
Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь

Эмблема: уяўляе сабой васьміпрамянёвую зорку з прамянямі серабрыстага і залацістага колераў, якія чаргуюцца. У цэнтры зоркі размешчаны трохвугольны выцягнуты ўніз шчыт з выразанымі верхнімі вугламі і аблямоўкай серабрыстага колеру па краі. Поле шчыта серабрыстага колеру з чатырма серабрыстымі заклёпкамі па перыметры. На ім размешчаны малы шчыт з прамянямі, якія радыяльна разыходзяцца ад цэнтра, і стылізаваная выява кажана чорнага колеру з распасцёртымі крыламі ў цэнтры. На кажане размешчана гукавая дарожка серабрыстага колеру.
У ніжняй частцы шчыта размешчана чырвона-зялёная стужка з аблямоўкай залацістага колеру. За шчытом – меч вастрыём уніз залацістага колеру з рукаяццю залацістага колеру. На гардзе мяча размешчана зорка чырвонага колеру.
Васьміпрамянёвая зорка, шчыт і меч з зоркай на рукаяці паказваюць на прыналежнасць эмблемы да геральдыкі органаў унутраных спраў.
Выява кажана і гукавой дарожкі паказвае на спецыфіку службовых задач, якія ўскладзены на Дэпартамент.
Стужка колераў Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь падкрэслівае дзяржаўную прыналежнасць эмблемы.
Зацверджана Загадам МУС ад 05.07.2023 № 146.
Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 19.10.2023. Нумар рэгістрацыі В-1870.

Флаг: уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча чырвонага колеру шырынёй 75 см, даўжынёй 150 см. У цэнтры пярэдняга і адваротнага бакоў палотнішча размешчана выява эмблемы Дэпартмента забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (далей – эмблема). Над эмблемай па акружнасці – надпіс «ПА ЗАКОНУ I 3 ГОНАРАМ» залацістага колеру.
Флаг двухбаковы. Выявы на пярэднім і адваротным баках ідэнтычныя.
Дапускаецца выраб флага большага ці меншага памеру з захаваннем суадносін яго шырыні да даўжыні 1:2 і адпаведных прапорцый.
Палотнішча флага чырвонага колеру сімвалізуе мужнасць і храбрасць супрацоўнікаў Дэпартамента, а таксама кроў, пралітую пры выкананні службовых задач.
Дэвіз «ПА ЗАКОНУ I 3 ГОНАРАМ» залацістага колеру, выкананы над эмблемай, – сімвалізуе галоўны маральны прынцып, якім кіруюцца супрацоўнікі Дэпартамента.
Выява эмблемы паказвае на эмітэнта – Дэпартмент забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Зацверджаны Загадам МУС ад 05.07.2023 № 146.
Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 19.10.2023. Нумар рэгістрацыі В-1872.

Сцяг: складаецца з падвойнага палотнішча, дрэўка, наверша і падтока, шнура з кутасамі і памятнай стужкі. Палотнішча Сцяга Дэпартамента прамавугольнае, даўжынёй 155 см, шырынёй 105 см, вырабляецца з аксаміту цёмна-чырвонага колеру. З трох бакоў (верхняга, ніжняга і процілеглага дрэўкавай частцы палотнішча) Сцяг абшываецца залацістымі аксамітнымі махрамі. Па краі дрэўкавага боку Сцяга размешчана вертыкальная паласа белага колеру шырынёй 25 см з вышытым беларускім нацыянальным арнаментам чырвонага колеру, малюнак якога паўтарае малюнак арнаменту Дзржаўнага флага Рэспублікі Беларусь.
У цэнтры пярэдняга боку палотнішча Сцяга размешчана выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь дыяметрам 45 см. Над гербам паралельна верхняму краю размешчаны надпіс «МІНІСТЭРСТВА ЎНУТРАННЫХ СПРАЎ». Пад гербам паралельна ніжняму краю палотнішча – надпіс «РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ». Вышыня літар – 10 см.
На адваротным баку палотнішча Баявога Сцяга ў цэнтры размешчана эмблема Дэпартмента забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, якая ўпісана ва ўмоўную акружнасць дыяметрам 45 см. Над эмблемай па дузе размешчаны надпіс «ПА ЗАКОНУ І 3 ГОНАРАМ». Вышыня літар – 10 см. Пад эмблемай паралельна ніжняму краю палотнішча ў два радкі размешчаны надпіс «ДЭПAPTАМЕНТ ЗАБЕСПЯЧЭННЯ АПЕРАТЫЎНА-ВЫШУКОВАЙ ДЗЕЙНАСЦІ». Вышыня літар – 6 см.
Усе надпісы вышываюцца залацістым аксамітам на беларускай мове.
Дрэўка Сцяга драўлянае, круглага сячэння, дыяметрам 4 см, даўжыня 250 см, афарбавана ў цёмна-карычневы колер, пакрыта лакам і мае на ніжнім канцы падток, на верхнім – наверша залацістага колеру ў выглядзе плоскага праразнога кап’я, усярэдзіне якога размешчана пяціканцовая зорка. Шнур Сцяга кручаны, вырабляецца з залацістага метаніту. Даўжыня шнура – 200 см. Канцы шнура завяршаюцца сцягавымі кутасамі залацістага колеру. Шнур з кутасамі мацуецца да ніжняй часткі наверша.
Зацверджаны Загадам МУС ад 05.07.2023 № 146.
Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 19.10.2023. Нумар рэгістрацыі В-1871.

Нагрудны знак адзнакі «Па закону і з гонарам»: Залаты шчыт з выемкамі ў верхня частцы, ззаду якога – залаты шчыт, у цэнтры шчыта – на сінім фоне размешчаны срэбны плашч з чырвоным падбоем, ключ, выгнутыя стрэлы і вока – фокус фотаапарата. Па краі шчыта надпісы: уверсе – «МУС», унізе – «ПА ЗАКОНУ І З ГОНАРАМ». Шчыт абрамлены лаўрова-дубовым вянком серабрыстага колеру.
Зацверджаны Загадам Міністра ўнутраных спраў ад 27.05.2013 № 213.
Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 08.11.2013. Нумар рэгістрацыі В-1020.

Нагрудны знак адзнакі «За адзнаку ў службе»: Уяўляе сабой круг серабрыстага колеру, у цэнтры пярэдняга боку (аверс) размешчана эмблема Дэпартамента, якая ўяўляе сабой іспанскі шчыт сіняга колеру з двума выразамі ў верхняй частцы, з аблямоўкай серабрыстага колеру і заклёпкамі залацістага колеру. На шчыце размешчаны расхінуты плашч з падбоем чырвонага колеру, на якім ключ залацістага колеру, вушка якога стылізавана пад вока і фотааб’ектыў серабрыстага колеру. Справа і злева ад ключа размешчаны стрэлы-маланкі залацістага колеру. Шчыт абрамлены лаўрова-дубовым вянком залацістага колеру. У ніжняй частцы вянка – дэвізным стужка з абрэвіятурай «МУС» залацістага колеру. За шчытом – меч рукаяццю ўверх таго ж колеру. Шчыт, меч і вянок размешчаны на васьміпрамянёвай ордэнскай зорцы серабрыстага колеру. Пад эмблемай Па перыметры размешчаны надпіс «ЗА АДЗНАКУ Ў СЛУЖБЕ» серабрыстага колеру.
На адваротным баку нагруднаго знака (рэверс) у цэнтры размешчаны надпіс «ДЭПАРТАМЕНТ ЗАБЕСПЯЧЭННЯ АПЕРАТЫУНА-ВЫШУКОВАЙ ДЗЕЙНАСЦІ МУС РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» серабрыстага колеру цвета, ніжэй за які – дубовыя лісты тагож колеру.
Медаль (падвеска) пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з прамавугольнай калодкай колодкой, якая абцягнута муаравай стужкай сіняга колеру з трайной аблямоўкай сіняга, чырвонага і жоўтага колеру па краях. На калодцы прадугледжана мацаванне да адзення ў выглядзе шпількі.
Памеры нагруднаго знака: дыяметр медаля– 32 мм, вышыня калодкі – 46 мм, шырыня калодкі – 30 мм, шырыня палосак аблямоўкі: сіняй – 2,5 мм, чырвонай – 1,5 мм, жоўтай – 1 мм.
Зацверджаны Загадам Міністра ўнутраных спраў ад 22.05.2018 № 155.
Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 03.08.2018. Нумар рэгістрацыі В-1429.

Нагрудны знак адзнакі «За заслугі» I ступені: уяўляе сабой васьміпрамянёвую зорку, у цэнтры якой размешчаны трохвугольны выцягнуты ўніз шчыт з выразанымі верхнімі вугламі і аблямоўкай серабрыстага колеру па краі. Поле шчыта серабрыстага колеру з чатырма серабрыстымі заклёпкамі па перыметры. На ім размешчаны малы шчыт з прамянямі, якія радыяльна разыходзяцца ад цэнтра, і стылізаваная выява кажана чорнага колеру з распасцёртымі крыламі ў цэнтры. На кажане размешчана гукавая дарожка серабрыстага колеру.
У ніжняй частцы шчыта размешчана складзеная ўтрая чырвона-зялёная стужка з аблямоўкай залацістага колеру, у цэнтральнай частцы якой золатам выкананы надпіс «ЗА ЗАСЛУГІ». З шчытом – меч вастрыём уніз залацістага колеру з рукаяццю залацістага колеру, на якой размешчана зорка чырвонага колеру.
Для нагруднага знака І ступені – васьміпрамянёвая зорка залацістага колеру, для нагруднага знака ІІ ступені – серабрыстага.
Нагрудны знак вырабляецца з цынкавага сплаву метадам штампоўкі, з мяккімі эмалямі.
Адваротны бок нагруднага знака гладкі, з мацаваннем да адзення ў выглядзе шруба з гайкай. Маецца парадкавы нумар.
Памеры нагруднага знака: 44 х 44 мм.
Зацверджаны Загадам МУС ад 05.07.2023 № 146.
Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 19.10.2023. Нумар рэгістрацыі В-1873.

Нагрудны знак адзнакі «За заслугі» IІ ступені: уяўляе сабой васьміпрамянёвую зорку, у цэнтры якой размешчаны трохвугольны выцягнуты ўніз шчыт з выразанымі верхнімі вугламі і аблямоўкай серабрыстага колеру па краі. Поле шчыта серабрыстага колеру з чатырма серабрыстымі заклёпкамі па перыметры. На ім размешчаны малы шчыт з прамянямі, якія радыяльна разыходзяцца ад цэнтра, і стылізаваная выява кажана чорнага колеру з распасцёртымі крыламі ў цэнтры. На кажане размешчана гукавая дарожка серабрыстага колеру.
У ніжняй частцы шчыта размешчана складзеная ўтрая чырвона-зялёная стужка з аблямоўкай залацістага колеру, у цэнтральнай частцы якой золатам выкананы надпіс «ЗА ЗАСЛУГІ». З шчытом – меч вастрыём уніз залацістага колеру з рукаяццю залацістага колеру, на якой размешчана зорка чырвонага колеру.
Для нагруднага знака І ступені – васьміпрамянёвая зорка залацістага колеру, для нагруднага знака ІІ ступені – серабрыстага.
Нагрудны знак вырабляецца з цынкавага сплаву метадам штампоўкі, з мяккімі эмалямі.
Адваротны бок нагруднага знака гладкі, з мацаваннем да адзення ў выглядзе шруба з гайкай. Маецца парадкавы нумар.
Памеры нагруднага знака: 44 х 44 мм.
Зацверджаны Загадам МУС ад 05.07.2023 № 146.
Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 19.10.2023. Нумар рэгістрацыі В-1874.