г.п.Багушэўск

Сенненскі раён

V06 BogushevskG
V06 BogushevskF

Герб і флаг  заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2009 № 277 і зарэгістраваныя ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 4 чэрвеня 2009 г. № Б-161 і № Б-162.

Герб: Іспанскі шчыт, які мае перакулена-вілападобнае дзяленне. У правым залатым полі – выява чорнага збана, у левым зялёным – шасці залатых манет.

Флаг: Прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, вертыкальна падзеленае на дзве роўнавялікія часткі: левую зялёную і правую жоўтую. У цэнтры правага боку палотнішча – выява герба гарадскога пасёлка Багушэўск Сенненскага раёна.

У XIX ст. Багушэўск быў вядомы як фальварак, які ляжыць на дарозе Сянно – Віцебск.

Збан або пасудзіна – ёмістасць для захоўвання розных вадкасцяў, у міжнароднай сімволіцы з’яўляецца знакам дастатку, завершанасці. Збан –неабходны прадмет любой хатняй гаспадаркі і абавязковы атрыбут бровара, карчмы, гасцініцы. У прапанаваным гербе збан мае характэрную для гэтага рэгіёна форму. Ён змешчаны ў найбольш ганаровай, правай геральдычнай частцы шчыта.

Хмель і яго плады – аснова для вырабу піва, у дзейнасці півавара – крыніца прыбытку. Шышачка хмелю ў левым полі шчыта збалансавана дапаўняе збан і гарманіруе з ім па форме і памеру.

Мэта любой камерцыйнай дзейнасці (і ў XIX ст., і ў нашы дні) – атрыманне прыбытку, рост даходаў, росквіт населенага пункта – можа быць адлюстравана сімвалічнай выявай грошай. Тры залатыя кругі (у геральдыцы яны называюцца безанты) сімвалізуюць манеты.

Флаг Багушэўска складзены з асноўных колераў і фігур герба і з’яўляецца яго вексілалагічнай трансфармацыяй.

Герб і флаг адобраны рашэннем Сенненскага раённага Савета дэпутатаў ад 1 красавіка 2008 года № 47.

Аўтар герба і флага М.М. Елінская, мастак В.А. Ляхор.