г. Быхаў
і Быхаўскі раён

Mg04 ByhovG
Mg04 ByhovF

Герб і флаг зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле 9 жнiўня 2002 г. № 97.

Герб: У чырвоным полі французскага шчыта перакрыжаваныя гарматы натуральнага колеру.

Флаг: Прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры правага боку якога – апраўлены белай аблямоўкай герб горада Быхава.

Герб быў нададзены Быхаву імператрыцай Кацярынай II 16 жніўня 1781 г. Гербу атрымаў наступную трактоўку: «Положенныя в красном поле крестообразно две чугунные пушки, каковых самых древних в сем городе находится много». У верхнім, залатым полі герба Старога Быхава была размешчана частка Магілёўскага герба – палова двухгаловага Расійскага арла.

Гербавы сюжэт абраны не выпадкова. Быхаў за сваю шматвяковую гісторыю перажыў нямала войнаў, сярод якіх: вайна паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй 1654–1667 гг., Паўночная вайна 1700–1721 гг., вайна 1812 г., ваенныя дзеянні Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў у пачатку ХХ стагоддзя.

Гарадскія ўлады Быхава, які працавалі над адраджэннем гістарычнага герба,  ў абгрунтаванні падкрэсліваюць, што дадзены гербавы сюжэт сімвалізуе не толькі слаўнае гістарычнае мінулае горада, але таксама гераізм і мужнасць, праяўленыя яго жыхарамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 14 ураджэнцаў раёна ўдастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза, трое сталі поўнымі кавалерамі ордэна Славы.

Флаг з’яўляецца вексілалагічнай трансфармацыяй герба, які размешчаны ў сярэдзіне правага боку палотнішча таго ж колеру, што і поле шчыта з белай аблямоўкай.

Герб і флаг горада і палажэнні аб іх зацверджаны рашэннямі Быхаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 30 лiстапада 2001 г. № 11-2 і раённага Савета дэпутатаў ад 28 снежня 2001 г. № 15/07.