г. Стоўбцы
і Стаўбцоўскі раён

M27 StolbtsyG
M27 StolbtsyF

Герб і флаг заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 лістапада 2006 года № 691 і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 22 лістапада 2006 года № Б-99 і № Б-100.

Герб: У залатым полі іспанскага шчыта «слуп» блакітнага колеру з выявай срэбнай віціны ў цэнтры.

Флаг: Прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з трох вертыкальных палос: дзвюх жоўтага колеру, размешчаных па краях (шырыня кожнай складае 1/4 даўжыні палотнішча), і цэнтральнай блакітнага колеру (шырыня складае 1/2 даўжыні палотнішча), у якой размешчана выява белай віціны.

Водная стыхія (мора, рэкі, азёры і г.д.) у геральдыцы перадаецца, як правіла, блакітнай эмаллю ці срэбрам. Характэрнай рысай для беларускай геральдыкі з’яўляецца спалучэнне негеральдычных фігур – кветкі, карабля, кола, будынка і г.д. з геральдычнымі – поясам, слупам, перавяззю, падножжам, якія адрозніваюцца разнастайнасцю формаў і памераў.

Герб г. Стоўбцы і Стаўбцоўскага раёна створаны менавіта па гэтым прынцыпе. У ім у цэнтры блакітнага «слупа» – рачное судна, у дадзеным выпадку віціна. Размешчаны на рацэ Нёман – адным з галоўных гандлёвых шляхоў Усходняй Еўропы, горад адыгрываў велізарную ролю ў гандлёвых адносінах беларускіх, расійскіх, украінскіх зямель з Літвой, Польшчай, Усходняй Прусіяй, краінамі Заходняй Еўропы. У Стоўбцах, а таксама ў Новым Свержані, вёсцы ў трох кіламетрах ад горада, размяшчалася першая найважнейшая прыстань на рацэ Нёман, які з гэтага месца станавіўся суднаходным.

Рачная гандаль аказаў вызначальны ўплыў на развіццё горада. У 1669 г. Стоўбцы атрымалі прывілей на правядзенне таргоў, які быў пацверджаны ў 1772 г. Паводле яму, таргі ў горадзе праводзіліся кожную нядзелю. Акрамя гэтага тут штогод праходзілі 2 кірмашы. У 1729 г. Стоўбцы атрымалі магдэбургскае права.

Паступова стаўбцоўская прыстань ператварылася ў адзін з самых буйных рачных гандлёвых цэнтраў Беларусі. Пры прыстані існавала верф, на якой будаваліся віціны. Судна мела даўжыню каля 40 м., шырыню 4–11 м, яго грузапад’ёмнасць складала 128–192 т. У насавой частцы было памяшканне для каманды і кухня, у цэнтральнай – склад для тавараў, а ў кармавой – пакой для гаспадара грузаў або яго прадстаўніка. Канфігурацыя судна на гербе адноўлена па гістарычных крыніцах і ўзгоднена са спецыялістамі.

Элемент герба «слуп» сімвалізуе назва горада Стоўбцы, якая згодна з легендай, паходзіць ад укапаных у зямлю слупкоў. «Слуп» з’яўляецца адной з асноўных, так званых першарадных геральдычных фігур. У дадзеным праекце такое дзяленне прыўносіць дадатковую сэнсавую нагрузку і робіць герб «гаворачым».

Герб, флаг і палажэнні аб іх адобраны рашэннем раённага Савета дэпутатаў ад 30 студзеня 204 г. № 38.

Мастак герба і флага В.А. Ляхор.