г. Капыль
і Капыльскі раён

M12 KopylG
M12 KopylF

Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 28 лютага 2000 г. № 40. 

Флаг заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 снежня 2011 г. № 564 і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры Рэспублікі Беларусь 5 снежня 2011 г. № Б-207.

Герб: У залатым полі барочнага шчыта залаты паляўнічы ражок з залатой фурнітурай.

Флаг: Прамавугольнае палотнішча жоўтага колеру з суадносінамі бакоў 1:2. У цэнтры правага боку палотнішча – чорны паляўнічы ражок з фцрнітурай жоўтага колеру, пад якім дзве размешчаны дзве чорныя паласы: верхняя, якая складае 1/14, і ніжняя – 1/7 шырыні палотнішча.

Знакаміты чорны паляўнічы ражок быў нададзены Капылю 27 жніўня 1652 г. разам з Магдэбургскім правам. Да таго часу, пасля згасання роду Алелькавічаў ў 1612 г., горад перайшоў у валоданне князёў Радзівілаў.

На архіўных дакументах, якія захаваліся ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі і Расійскім дзяржаўным гістарычным архіве (г. Санкт-Пецярбург), маюцца шматлікія радзівілаўскія пячаткі і каляровыя выявы гербаў. Паколькі прадстаўнікі гэтага магутнага княжацкага роду былі пародненыя з іншымі, не менш уплывовымі і багатымі асобамі, то ў іх гербах прысутнічаюць і радавыя эмблемы шматлікіх шляцкіх сямей не толькі Вялікага Княства Літоўскага, але і ўсёй Заходняй Еўропы. Шмат у якіх выпадках складаныя гербы, аб’яднаныя адным шчытом, размешчаны на грудзях чорнага арла, які ў сваю чаргу размешчаны ў залатым полі. Такія выявы ўключаюць ўсе састаўныя часткі герба: кароны і шапкі, шлемы, намёты, шчытатрымальнікі, мантыі, дэвізы. Такога ўзыходзячага арла ў графскай кароне можна бачыць у верхняй частцы герба г.п. Мір, які, як і Капыльскае княства, быў цэнтрам Нясвіжскай ардынацыі, якая належала Радзівілам.

Што датычыцца герба Капыля, то пры падрыхтоўцы яго да рэгістрацыі раённаму выканаўчаму камітэту было прапанавана менавіта дадзенае спалучэнне эмалі і металу – радавых чорнага і залатога колераў князёў Радзівілаў.

Герб і палажэнне аб ім былі зацверджаны рашэннем Капыльскага раённага выканаўчага камітэта ад 26 студзеня 2000 г. № 1, флаг – ад 27 студзеня 2009 г. № 72.

Аўтар рэканструкцыі герба А.А. Шпунт, мастак А.У. Леўчык, аўтар флага М.М. Елінская, мастак В.А. Ляхор.