г.п. Краснасельскі

Ваўкавыскі раён

Gr14 KrasnoselskyG
Gr14 KrasnoselskyF

Герб і флаг заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 снежня 2004 года № 590 і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры Рэспублікі Беларусь 16 снежня 2004 года № Б-21 і № Б-22.

Герб: У чырвоным полі варажскага шчыта на хвалістым срэбным падножжы срэбны грыфон з залатымі дзюбай, языком і лапамі, які трымае ва ўзнятай правай лапе срэбны меч з залатой рукаяццю.

Флаг: Прамавугольнае палотнішча чырвонага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры правага боку якога – апраўлены белай аблямоўкай герб гарадскога пасёлка Краснасельскі.

У сярэдзіне XVI ст. вёска Краснае Сяло належала аднаму з прадстаўнікоў беларускага магнацкага роду Хадкевічаў. Многія яго прадстаўнікі праславілі свой род ваеннымі подзвігамі і бездакорнай службай. В XVII–XVIII вв. сярод іншых уладальнікаў Чырвонага Сяла (Глябовічы, Патоцкія) зноў сустракаецца гэтае прозвішча. Герб Хадкевічаў («У чырвоным полі срэбны грыф з мячом») цалкам апраўдана быў выкарыстаны і ў сучасным гербе Краснасельскага.

Грыф або грыфон – адна з асноўных негеральдычных фігур, якія адносяцца да разраду легендарных. Гэта фантастычная жывёла, якая сімвалізуе панаванне над дзвюма сферамі быцця – зямлёй і паветрам, мае тулава льва, а галаву і крылы арла. Прынята лічыць, што грыф злучае ў сабе хуткасць, сілу і мудрасць. Упэўнены ў сваёй моцы, ён пры гэтым пільны і праніклівы.

Пры стварэнні сучаснага герба недапушчальна прамое капіяванне радавой геральдыкі былога ўладальніка; неабходна было прыўнесці ў яго элемент, які б сімвалізаваў сучасны стан Краснасельскага або асаблівасці яго сённяшняга развіцця. Адной з такіх асаблівасцяў у цяперашні час з’яўляецца буйное прадпрыемства па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў ТАА «Краснасельскбудматэрыялы», вядомае далёка за межамі нашай рэспублікі. Таму сучасная вытворчасць будаўнічых сыпкіх матэрыялаў адлюстравана ў афіцыйным геральдычным сімвале гарадскога пасёлка чыста геральдычным прыёмам – ніжняя, срэбная частка шчыта ўяўляе сабой так званае перакулена-лускаватае падножжа.

Флаг Краснасельскага ўяўляе сабой вексілалагічную трансфармацыю герба. Гэты прыём шырока выкарыстоўваецца ў нацыянальнай і міжнароднай сімволіцы.

Герб, флаг і палажэнні аб іх адобраны рашэннем Краснасельскае выканаўчага камітэта ад 21 красавiка 2004 года № 13/05.

Аўтар герба і флага М.М. Елінская, мастак В.А. Ляхор.