Шумілінскі раён

V41 SumilinaregioG
V41 SumilinaregioF

Герб і флаг заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 36 ад 20 студзеня 2006 г. і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры Рэспублікі Беларусь 6 лютага 2006 года № Б-52, Б-53.

Герб: У блакітным полі барочнага шчыта ў залатым ззянні срэбная фігура Архангела Міхаіла. У паднятай правай руцэ архангела – срэбны меч і чорныя шалі, у левай – срэбны шчыт з выявай двух залатых месяцаў, скіраваных рагамі вонкі, паміж якімі размешчаны аголены меч залатога колеру рукаяццю дагары. Пад нагамі архангела ляжыць змей зялёнага колеру з чорным языком.

Флаг: Прамавугольнае блакітнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры правага боку палотнішча размешчана гербавая выява – фігура Архангела Міхаіла.

Шумілінскі раён раней не меў герба. У XVIII ст. адзін з яго населеных пунктаў – мястэчка Сіроцін – належала Урбану Антонію Грабніцкаму. Па яго просьбе кароль польскі і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Сіроціну магдэбургскае права з адпаведнымі вольнасцямі. 12 студзеня 1767 годзе быў нададзены таксама і герб з выявай Архангела Міхаіла – сімвалам абароны грамадзянскіх правоў і справядлівасці, які пацвярджаў прыхільнасць уладальніка Сіроціна хрысціянскім каштоўнасцям. У сярэднявечным мастацтве Архангел Міхаіл, як абаронца ваяўнічай царквы, вёў нябеснае войска да перамогі над Люцыферам і падшыми анёламі і быў заступнікам і абаронцам хворых і салдат, яго заклікалі на дапамогу ў сражэннях і пры небяспецы на моры.

Вёска Сіроціна, якая дала 17 ліпеня 1924 г. назву ўсяму раёну, ў 1927 г. была перайменавана ў г.п. Шуміліна, а раён 23 лістапада 1961 г. –  у Шумілінскі.

Гістарычны герб, як адзначаецца ў абгрунтаванні заснавання герба і флага, паслужыў асновай пры стварэнні афіцыйных геральдычных сімвалаў Шумілінскага раёна, паколькі з’яўляецца неад’емнай часткай яго культурнай спадчыны. Гэты знак сімвалізуе сувязь мінулага і сучаснасці, сувязь пакаленняў.

Герб і флаг адобраны рашэннем Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў ад 25 чэрвеня 2004 года № 69.