г.Сянно
i Сенненскі раён

V35 SennoG
V35 SennoF

Герб заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 года № 36 і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры Рэспублікі Беларусь 6 лютага 2006 года № Б-74. 

Флаг заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2009 г. № 277 і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры Рэспублікі Беларусь 4 чэрвеня 2009 г.  № Б-165.

Герб: У зялёным полі французскага шчыта –дзве скрыжаваныя залатыя касы.

Флаг: Прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з дзвюх роўнавялікіх гарызантальных палос: верхняй жоўтай і ніжняй зялёнай. У цэнтры правага боку палотнішча – выява герба горада Сянно і Сеннескага раёна.

Пасля ўваходжання тэрыторыі сучаснага Сенненскага раёна ў склад Расійскай імперыі (1772), 16 жніўня 1781 г. імператрыца Кацярына II «найвысока зацвердзіла» гербы Магілёўскага намесніцтва, у тым ліку і герб г. Сянно.

Як і на астатніх гербах, у верхняй частцы герба г. Сянно была змешчана пагрудная выява расійскага двухгаловага арла «в знак того, что сие наместничество присоединено к империи Российской». Такое спалучэнне дзяржаўнага герба і гарадской эмблемы ўпершыню сустракаецца ў гербоўніку, складзеным князем Шчарбатавым ў 1775 г. Што ж тычыцца ніжняй частцы, то ў ёй «в зеленом поле размещены две золотые косы, знак изобилия сеном, от которого сей город и название свое получил».

Дзве перакрыжаваныя касы з’яўляюцца сімвалам горада вось ужо больш за два стагоддзі. Герб адобраны рашэннем Сенненскага раённага выканаўчага камітэта ад 24 кастрычніка 2002 г. № 740.

Праз некалькі гадоў быў распрацаваны фляг г. Сянно і Сенненскага раёна. Яго канструкцыя традыцыйна – выява герба на палотнішчы, якое складаецца з двух палос асноўных колераў герба. Флаг і палажэнне аб iм зацверджаны рашэннем Сенненскага раённага Савета дэпутатаў ад 20 чэрвеня 2008 г. № 54.

Аўтар і мастак флаг В.А. Ляхор.