г.п.Асвея

Верхнядзвінскі раён

V29 OsveyaG
V29 OsveyaF

Герб і флаг заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 года № 36 і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры Рэспублікі Беларусь 6 лютага 2006 года № Б-62 і № Б-63.

Герб: У срэбным полі іспанскага шчыта перавязь чырвонага колеру з трыма срэбнымі лістамі.

Флаг: Прамавугольнае палотнішча белага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, наякім размешчана перавязь чырвонага колеру з трыма белымі лістамі.

Пры стварэнні сучаснага герба Асвеі аўтар паспрабаваў сінтэзаваць сімвалы, якія ўвасабляюць памяць народа аб мінулай вайне, а таксама фамільны герб Я. Гільзена – аднаго з самых яскравых і знакамітых уладальнікаў гарадскога пасёлка. Прыватнаўласніцкі герб «Hilzen» (Hylzen, Ilzen, Hülzen), вядомы з 1374 г., належаў шляхціцам з Вестфаліі, за некалькі стагоддзяў натуралізаваліся ў Інфлянцкай зямлі і Літве. Іх герб («у срэбным полі чырвоная правая перавязь з трыма срэбнымі зліткамі») быў адаптаваны да сучасных умоў у адпаведнасці з задумай аўтара. Срэбны колер поля – гэта колер сівой старажытнасці гарадскога пасёлка Асвея, якому больш за 500 гадоў. Чырвоны колер перавязі сімвалізуе мужнасць, стойкасць і шматпакутасць жыхароў Асвеі, якія перанеслі за сваю доўгую гісторыю не адно нашэсце ворагаў і праявілі мужнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны. Лісце на перавязі асацыююцца з лаўровымі і з’яўляюцца сімвалам мудрасці, велічы і славы людзей, якія жывуць на Асвейскай зямлі. Герб з’яўляецца звязвае мінулае і будучыню, продкаў і нашчадкаў.

Герб і флаг Асвеі і палажэнні аб іх былі адобраны рашэннем Асвейскага сельскага Савета дэпутатаў ад 28 студзеня 2003 г. № 16.

Аўтар герба і мастак В.І. Шчасны.