г.п.Арэхаўск

Аршанскі раён

V27 OrekhovskG
V27 OrekhovskF

Герб і флаг заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2011 г. № 86 і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15 сакавіка 2011 г. № Б-186 і № Б-187.

Герб: Іспанскі шчыт, фігурна скошаны справа, у левым зялёным полі якога – выява трох залатых арэхаў, у правым залатым – двух лістоў з дзвюма каташкамі.

Флаг: Прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з дзвюх роўнавялікіх гарызантальных палос: верхняй жоўтай і ніжняй зялёнай. У цэнтры правага боку палотнішча – выява герба гарадскога пасёлка Арэхаўск Аршанскга раёна.

На гербе і флагу гарадскога пасёлка Арэхаўск ўжыта найбольш рэдкае, але вельмі арыгінальнае, «лістападобнае» дзяленне, якое адзіны раз выкарыстана у нацыянальнай геральдыцы. Герб адносіцца да так званых «гаворачых», г.зн. назва населенага пункта візуальна адлюстравана ў гербавым сюжэце. Гэта традыцыя ў геральдыцы Беларусі існуе не адно стагоддзе. Некаторыя беларускія гарадскія гербы былі створаны па аналагічным прынцыпе – Ваўкавыска (XVII ст.), Рагачова, Горак (XIX ст.), Смалявічаў (1998 г.), Мастоў (2006 г.) і інш.    

Герб і флаг адобраны рашэннем Арэхаўскага сельскага Савета дэпутатаў ад 19 чэрвеня 2008 г. № 28.

Аўтар герба і флага М.М. Елінская, мастак В.А. Ляхор.