г.Докшыцы
i Докшыцкі раён

V17 DokshitsyG
V17 DokshitsyF

Герб заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 года № 36 і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры Рэспублікі Беларусь 6 лютага 2006 года № Б-68. 

Флаг г. Докшыцы і Докшыцкага раёна заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2011 г. № 86 і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15 сакавіка 2011 г. № Б-190.

Герб: У зялёным полі французскага шчыта – два чорныя пагоркі, на якіх размешчаны дзве чырвоныя пасудзіны, з якіх выцякаюць крыніцы срэбнага колеру, накіраваныя ў розныя бакі да верхняй часткі шчыта.

Флаг: Прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з дзвюх роўнавялікіх гарызантальных палос: верхняй жоўтай і ніжняй зялёнай, у цэнтры правага боку палотнішча – герб горада Докшыцы.

Докшыцы ўзніклі не пазней XIV ст. як сяло ў складзе Харэцкой воласці, частка якой была даравана вялікім князем літоўскім Вітаўтам віленскаму намесніку Войцеху Манівіду. Упершыню ў дакументах Докшыцы згадваюцца ў 1407 г., калі Манавід атрымаў пацверджанне на сяло і сялян-даннікаў у Харэцкай воласці, сярод якіх былі названы «даксічане». Пасля смерці Манівіда мястэчка перайшло да ягоных нашчадкаў. Пазней Докшыцамі валодалі прадстаўнікі Радзівілаў, Кішкаў, Осцікаў, Гальшанскіх.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Докшыцы былі далучаны да Расійскай імперыі і сталі цэнтрам Докшыцкага павета. У 1795 г. – атрымалі статус горада, а 22 студзеня 1796 г., разам з Бабруйскам, Вілейкай, Давыд-Гарадком, Дзісной, Ігуменам і іншымі беларускімі гарадамі – герб.

У верхняй частцы шчыта быў размешчаны герб Мінска – у залатым полі двухгаловы арол, на грудзях якога герб Мінска, у ніжняй частцы – сюжэт, які мы бачым на сучасным гербе сталіцы. Пагоркі перадаюць рэальны рэльеф мясцовасці, пасудзіны і срэбныя крыніцы, якія выліваюцца з іх, увасабляюць месца, дзе атрымалі свой пачатак «дзве знакамітыя ў тамтэйшым краі ракі –Вілія і Бярэзіна, якія спрыяюць гандлю да берагоў Чорнага і Балтыйскага мора.

Герб г. Докшыцы адобраны рашэннем Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта 22 кастрычнiка 2002 г. № 605. Флаг г. Докшыцы і Докшыцкага раёна адобраны рашэннем Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта ад 30 красавіка 2010 г. № 393.

  Аўтар флага М.М. Елінская, мастак В.А. Ляхор.