р.п. Мікашэвічы

Лунінецкі раён

B33 MikashevichiG
B33 MikashevichiF

Герб і флаг зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 3 лістапада 1998 г. № 29.

Герб: Варажскі шчыт перасечаны зубчастым дзяленнем. У верхнім блакітным полі срэбная лілеяпадобная кветка, у ніжнім чырвоным полі – срэбная страла наканечнікам направа.

Флаг: Прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое мае гарызантальнае сплошчана-зубчастае дзяленне пасярэдзіне. Верхняя частка блакітная, ніжняя – чырвоная.

У XIX ст. вёска Мікашэвічы ўваходзіла ў склад Ленінскай воласці Мазырскага павета. Калі ў канцы стагоддзя на Палессі пракладалі чыгунку, мястэчка Мікашэвічы ператварылася ў буйную чыгуначную станцыю. Тут быў пабудаваны завод па вытворчасці фанеры, дошак, гонтаў і іншай прадукцыі. У 1910 г. на ім працавалі больш за дзвесці рабочых.

Сёння Мікашэвічы вядомы і за мяжой: мясцовае вытворчае аб’яднанне “Граніт” славіцца высакаякаснымі будаўнічымі матэрыяламі, акрамя таго ў горадзе працуюць каменеапрацоўчы і ліцейна-механічны заводы, завод спецыяльнага жалезабетону і іншыя прадпрыемствы.

Герб Мікашэвічаў ўлічвае сучаснае развіццё населенага пункта і характэрную асаблівасць рэгіёна: дзяленне герба, якое прадстаўляе чырвоную зубчастую сцяну, у сімвалічнай форме перадае моц тутэйшых пакладаў граніту і мясцовыя прадпрыемствы, якія складаюць аснову прамысловага комплексу ўсёй Лунінеччына.

Страла сімвалізуе чыгунку, дзякуючы якой Мікашэвічы атрымалі першапачатковы штуршок для развіцця. Срэбная кветка Лабеліі Дортмана – геральдычная фігура з герба Лунінца, цэнтра раёна, да якога адносяцца Мікашэвічы.

Адначасовае размяшчэнне на гербе стралы і кветкі паказвае на адміністрацыйную прыналежнасць горада Мікашэвічы. Так, срэбная страла геральдычна звязаная з абласным цэнтрам, горадам Брэстам, на гістарычным гербе якога размешчаны лук са стралой. Кветка Лабеліі Дортмана нагадвае герб Лунінца, на гарадской эмблеме якога ў якасці аднаго з элементаў прысутнічае гэта рэліктавая расліна.

Герб і палажэнне аб ім былі зацверджаны рашэннем Мікашэвіцкага пасялковага савета дэпутатаў ад 30 верасня 1998 г. № 267, флаг – лунінецкага раённага савета дэпутатаў, 15 чэрвеня 2001 г. № 91.

Аўтар герба АА. Шпунт