Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі

В-1908 ЛДПБ_Э

Эмблема: уяўляе сабой выяву цёмна-сіняга колеру на белым фоне. На эмблеме ў цэнтры размешчана абрэвіятура «ЛДПБ», з правага боку – поўная расшыфроўка абрэвіятуры «ЛИБЕРАЛЬНО-ДЕМОКРАТИЧЕСКАЯ ПАРТИЯ БЕЛАРУСИ», з левага боку – выява сокала.  Сокал – сонечны сімвал, які азначае запал і перамогу. У славянскім і беларускім фальклоры сокал сімвалізуе воіна, як правіла, маладога героя, волата і князя, які ўзначальвае баявую дружыну.

Вобраз сокала займае асаблівае месца не толькі ў славянскай гісторыі. У розных народаў свету сокал заўсёды карыстаўся вялікай пашанай, сімвалізуючы перавагу, сілу духу і высакароднасць. Сокал – агульнапрызнаны сімвал смеласці і адвагі, мужнасці і павагі да традыцый.

Выява сокала сімвалізуе вернасць і адданасць Радзіме, гатоўнасць жорстка і бескампрамісна адстойваць нацыянальныя інтарэсы Рэспублікі Беларусь.

Зацверджана пратаколам пасяджэння ХХІ (пазачарговага) З’езда Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі 04.08.2023.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 22.01.2024. Нумар рэгістрацыі В-1908.

В-1909 ЛДПБ_Ф

Флаг: уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча сіняга колеру з суадносінамі бакоў 1:2. У цэнтры флага размешчана абрэвіятура назвы партыі «ЛДПБ», выкананая вялікімі белымі літарамі.

У цэнтральную кампазіцыю флага ўваходзіць выява сокала белага колеру.

Зверху і знізу палотнішча размешчаны беларускі арнамент белага колеру.

Сокал асацыіруецца з мужнасцю, гераізмам, гатоўнасцю аберагаць сваю сям’ю і дом, а таксма гэта сімвал высакароднасці і стойкасці.

Наяўнасць арнаменту сімвалізуе пераемнасць, сувязь з продкамі, веданне традыцый Беларусі, павагу да іх і нашага гістарычнага мінулага, а таксама падтрымку сямейных каштоўнасцей.

Зацверджаны пратаколам пасяджэння ХХІ (пазачарговага) З’езда Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі 04.08.2023.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 22.01.2024. Нумар рэгістрацыі В-1909.