Беларускі дзяржаўны архіў
навукова-тэхнічнай дакументацыі

В-1868_БГАНТД_Э

Эмблема: уяўляе сабой манахромную кампазіцыю, якая складаецца з накладзеных адна на другую выяў круга і квадрата. Пры гэтым круг па вертыкалі і гарызанталі падзелены двума дыяметрамі, а квадрат – дыяганалямі.

У цэнтры кампазіцыі размешчана контурная выява раскрытага цыркуля, трымальнік якога ўпіраецца ў верхні бок квадрата, а ножкі – у ніжнюю дугу акружнасці.

У верхняй частцы эмблемы па акружнасці знешняга краю размешчаны надпіс «БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АРХІЎ НАВУКОВА- ТЭХНІЧНАЙ ДАКУМЕНТАЦЫІ».

Зацверджана Загадам дырэктара архіва ад 25.09.2023 № 17.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 25.09.2023. Нумар рэгістрацыі В-1868.