Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства
аўтамабільных дарог «Магілёўаўтадар»

В-1853 Могілевавтодор_Э

Эмблема: цэнтральнай восевай часткай эмблемы з’яўляецца выява аўтамабільнай дарогі, якая прадстаўлена ў блакітнавата-шэрым колеры. Выява адлюстроўвае прасторавую перспектыву (памяншаецца да лініі гарызонту). Дарога індэнтыфікуецца лініямі (перарывістая белая лінія) і раздзяляльнай паласой, якая адзначана цёмна-шэрым. Ніжняя частка эмблемы гарызантальная, на ёй размешчана сімвалічная выява аўтамабільнага моста, які перасякае дарогу, фарміруючы і абазначаючы маставы пераход (від зверху). Мост цёмна-шэры, на ім кантрастным залаціста-жоўтым колерам нанесена назва прадпрыемства «МОГИЛЕВАВТОДОР». Літары вялікія, іх абрысы выкананы стылізаваным шрыфтам без засечак. Па абодва бакі выявы дарогі размешчаны зялёныя фігуры, якія сімвалізуюць прастору, перасечаную дарогай. Выява дарогі заканчваецца зверху на лініі гарызонту. Гэта лінія утвараецца ў месцы стыкоўкі сумежных фігур: зялёных фігур прасторы, шэрай фігуры дарогі і залаціста-жоўтай фігуры сонца.

Сімвалічная выява сонца з праменямі, якія радыяльна разыходзяцца, увенчвае кампазіцыю. На двух праменях сонца нанесена перарывістая лінія белага колеру, па стылі і выкананні ідэнтычная выяве дарожнай разметкі на выяве дарогі.

Выява змешчана ў рамку з ліста Мёбіўса, які спраецыраваны на плоскасць. Фон унутры абрамлення блакітнавата-шэры.

Семантычнае апісанне:

Ключавой ідэяй эмблемы з’яўляецца прадаўжэнне аўтадарогі на праменях сонца. У ёй знайшло адлюстраванне імкненне ўдалячынь, за гарызонт, перасячэнне прасторы, якое натуральным чынам ўласціва працы дарожных службаў і самому паняццю дарогі. Таксама гэта сімвалізуе імкненне да міру і святла. Нанясенне дарожнай разметкі на праменях сонца абазначае пакарэнне, удасканаленне, накіраванасць да лепшага, натхнёную напоўненасць працы, яе пазітыўную стваральную сутнасць, гістарычную пераемнасць семантыкі славянскіх сімвалаў. Абрамленне ў выглядзе ліста Мёбіуса традыцыйна сімвалізуе бясконцасць руху і прасторы. Выбар колеравай палітры заснаваны на практыцы эксплуатацыі аўтамабільных дарог у натуральных умовах.

Зацверджана Загадам генеральнага дырэктара ад 02.06.2023 № 161.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 08.06.2023. Нумар рэгістрацыі В-1853.

В-1854 Могилевавтодор_Ф

Флаг: уяўяе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных каляровых палос: верхняй – блакітнавата-зялёнага колеру, ніжняй – блакітнавата-шэрага колеру. Суадносіны шырыні палос блакітнавата-зялёнага і блакітнавата-шэрага колераў – 1:1. Суадносіны шырыні флага да яго даўжыні – 1:2. Каля дрэўка на блакітнава-зялёным полі вертыкальна размешчана эмблема РУП «Магілёўаўтадар» у поўнакаляровым выкананні.

Па дыяганалі (з левага ніжняга вугла ў правы верхні вугал) размешчана фігура цёмна-шэрага колеру, якая падзелена на дзве часткі накладзенай на яе фігурай белага колеру. Абедзве фігуры падобныя на востравугольныя трохвугольнікі з выгнутымі бакамі. Верхнія вострыя вуглы абедзвюх фігур сыходзяцца на гарызантальнай лініі і ўтвараюць перспектыву.

Семантычнае апісанне:

Шэрыя колеры на флагу – гэта колеры аўтамабільнай дарогі ў натуральных умовах яе эксплуатацыі, будаўніцтва, абслугоўвання. Блакітнавата-зялёны колер – колер прасторы, перасечанай аўтамабільнай дарогай. Белы – традыцыйны колер дарожнай разметкі. Белы колер у сукупнасці з цёмна-шэрым яўным чынам нагадвае дарогу.

Дыяганальная фігура няправільнай формы адсылае да формы аўтадарогі, якая атрымліваецца пры адлюстраванні яе на плоскасці. Сама форма сімвалізуе дынамічнасць, рух, накіраванасць наперад. Скіраванасць уверх і направа дадае аптымізму ў трактоўку візуальнага ўспрымання флага.

Зацверджаны Загадам генеральнага дырэктара ад 02.06.2023 № 161.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 08.06.2023. Нумар рэгістрацыі В-1854.