Братэрства беларусаў і расіян

В-1858 МОО Братство бел.и рос-н

Эмблема: уяўляе сабой вянок з лаўровых лістоў залацістага колеру. Вянок у трох месцах злева і справа абвязаны стужкамі: з левага боку – чырвона-зялёнай, з правага боку – бела-сіне-чырвонай. У ніжняй частцы вянка размешчана васьміканцовая гранёная зорка.

Лаўровыя лісты ў геральдыцы сімвалізуюць мудрасць, веліч і славу, а залацісты колер вянка – веліч, высакароднасць і нязменнасць. Зорка – сімвал абароны і бяспекі.

У вянку размешчаны зямны шар. Над зямным шарам на карычневым фоне размешчаны надпіс «МЕЖДУНАРОДНАЯ ОБЩЕСТВЕННАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ», пад зямным шарам – «БРАТСТВО БЕЛОРУСОВ И РОССИЯН».

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 26.06.2023. Нумар рэгістрацыі В-1858

В-1859 МОО Братство бел.и рос._Ф

Флаг: уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча белага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры якога размешчана эмблема Міжнароднай грамадскай арганізацыі «Братэрства беларусаў і расіян». У верхняй частцы палотнішча размешчаны надпіс «МЕЖДУНАРОДНАЯ ОБЩЕСТВЕННАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ», у ніжняй, пад эмблемай, надпіс «БРАТСТВО БЕЛОРУСОВ И РОССИЯН» сіняга колеру.

Вянок у трох месцах злева і справа абвязаны стужкамі: з левага боку – чырвона-зялёнай, з правага боку – бела-сіне-чырвонай. У ніжняй частцы вянка размешчана васьміканцовая гранёная зорка.

Лаўровыя лісты ў геральдыцы сімвалізуюць мудрасць, веліч і славу, а залацісты колер вянка – веліч, высакароднасць і нязменнасць. Зорка – сімвал абароны і бяспекі.

У вянку размешчаны зямны шар. Над зямным шарам на карычневым фоне размешчаны надпіс «МЕЖДУНАРОДНАЯ ОБЩЕСТВЕННАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ», пад зямным шарам –  «БРАТСТВО БЕЛОРУСОВ И РОССИЯН».

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 26.06.2023. Нумар рэгістрацыі В-1859.