Рэспубліканская ўстанова
«Дзяржаўная хлебная інспекцыя»

В-1912 Гос.хлебная инспекция_Э

Эмблема: уяўляе сабой круг залацістага колеру з аблямоўкай сіняга колеру, абрамленай кантамі серабрыстага колеру. У верхняй частцы аблямоўкі размешчаны надпіс «ДЗЯРЖАЎНАЯ ХЛЕБНАЯ ІНСПЕКЦЫЯ» серабрыстага колеру, у ніжняй – беларускі арнамент серабрыстага колеру.

У ніжняй частцы круга ў праменях залацістага колеру размешчана контурная выява Рэспублікі Беларусь: зверху – чырвонага колеру, знізу – зялёнага У аснове эмблемы – сімвалы, якія раскрываюць прызначэнне Установы.

Каласы саспелай пшаніцы ў праменях сонца адлюстроўваюць напрамак дзейнасці Установы.

Выява контураў Рэспублікі Беларусь з нацыянальнымі колерамі (чырвоным і зялёным) сімвалізуе тэрытарыяльны прынцып дзейнасці Установы, якая мае ў кожнай вобласці і г. Мінску абласныя інспекцыі.

Тры каласы пшаніцы, якія судакранаюцца з контурамі Рэспублікі Беларусь, сімвалізуюць непарыўную сувязь Установы з роднай зямлёй.

Зацверджана Загадам дырэктара ад 13.02.2024 № 8.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 20.02.2024. Нумар рэгістрацыі В-1912.