Дзяржаўны архіў грамадскіх
аб’яднанняў Гродзенскай вобласці

В-1896 Гос.архив ОО Гродненской обл.

Эмблема: уяўляе сабой бронзавую васьміпрамянёвую зорку, якая абрамляе шчыт цёмна-карычневага колеру з аблямоўкай таго ж колеру, што і зорка. Шчыт увянчаны стылізаванай літарай «А» залацістага колеру – асноўным элементам эмблемы Дэпартамента па архівах і справаводстве і ўсёй архіўнай галіны. У цэнтры шчыта размешчаны зрушаны ў яго ніжнюю частку меншы шчыт з аблямоўкай таго ж колеру, што і літара «А», у ім – герб г. Гродна.

У ніжняй частцы зоркі размешчана дэвізная стужка чырвонага колеру з назвай архіўнай установы «ДЗЯРЖАЎНЫ АРХІЎ ГРАМАДСКІХ АБ’ЯДНАННЯЎ ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦІ».

Зацверджана Загадам дырэктара архіва ад 04.10.2023 № 9.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.11.2023. Нумар рэгістрацыі В-1896.