Занальны дзяржаўны архіў у г. Полацку

В-1889 ЗГА в г.Полоцке

Эмблема: уяўляе сабой бронзавую васьміпрамянёвую зорку, якая абрамляе шчыт цёмна-карычневага колеру з аблямоўкай таго ж колеру, што і зорка. Шчыт увянчаны стылізаванай літарай «А» залацістага колеру – асноўным элементам эмблемы Дэпартамента па архівах і справаводстве і ўсёй архіўнай галіны. У цэнтры шчыта размешчаны зрушаны ў яго ніжнюю частку меншы шчыт з аблямоўкай таго ж колеру, што і літара «А», у ім – герб г. Полацка.

У ніжняй частцы зоркі размешчана дэвізная стужка зялёнага колеру з назвай архіўнай установы «ЗАНАЛЬНЫ ДЗЯРЖАЎНЫ АРХІЎ У г. ПОЛАЦКУ».

Зацверджана Загадам дырэктара архіва ад 25.09.2023 № 32.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.11.2023. Нумар рэгістрацыі В-1889.