Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці

В-1882 Гос.архив Брестской обл.

Эмблема: уяўляе сабой бронзавую васьміпрамянёвую зорку, якая абрамляе шчыт цёмна-карычневага колеру з аблямоўкай таго ж колеру, што і зорка. Шчыт увянчаны стылізаванай літарай «А» залацістага колеру – асноўным элементам эмблемы Дэпартамента па архівах і справаводстве і ўсёй архіўнай галіны. У цэнтры шчыта размешчаны зрушаны ў яго ніжнюю частку меншы шчыт з аблямоўкай таго ж колеру, што і літара «А», у ім – герб Брэсцкай вобласці.

У ніжняй частцы зоркі размешчана дэвізная стужка сіняга колеру з назвай архіўнай установы «ДЗЯРЖАЎНЫ АРХІЎ БРЭСЦКАЙ ВОБЛАСЦІ».

Зацверджана Загадам дырэктара архіва ад 17.10.2023 № 26.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.11.2023. Нумар рэгістрацыі В-1882.