Цэнтральная лабараторыя забеспячэння
захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага
фонда Рэспублікі Беларусь

В-1881 Центр.лаборатория_Э

Эмблема: уяўляе сабой стылізаваную кампазіцыю круглай формы. На пярэднім фоне эмблемы размешчана стылізаваная літрата «А» ў выглядзе перакрыжаваных скруткаў і гусінага пяра, якія сімвалізуюць паасобку аснову архіўнага дакумента і сродак яго напісання, а ў цэлым – прыналежнасць лабараторыі да архіўнай галіны, якая забяспечвае захаванасць архіўных дакументаў.

На заднім фоне размешчана стылізаваная выява адрэстаўраванай архіўнай справы ў выглядзе разгорнутай кнігі бардовага колеру. Бардовы колер сімвалізуе новае жыццё, падоранае дакументу. Нацыянальны арнамент сімвалізуе прыналежнасць архіўных спраў Нацыянальнаму архіўнаму фонду Рэспублікі Беларусь. На пярэднім краі перад кнігай размешчаны мікраскоп, скальпель і пэндзаль, якія сімвалізуюць асноўныя працоўныя прылады рэстаўратара.

У верхняй частцы эмблемы размешчаны дакумент з залацістым тэкстам на фоне персанальнага камп’ютара. Яны сімвалізуюць каштоўнасць інфармацыі, якая ўтрымліваецца ў архіўным дакуменце і працэс яе алічбоўвання.

Кальцо серабрыстага колеру, якое апяразвае пералічаныя выявы, сімвалізуе цэласнасць працэсаў, што выконваюцца лабараторыяй у рамках забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь.

Зацверджана Загадам дырэктара архіва ад 14.01.2023 № 33.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.11.2023. Нумар рэгістрацыі В-1881.