Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне
«Беларускае пячное таварыства»

В-1825 РОО Бел.печное об-во_Э

Эмблема: уяўляе сабой круг, верхняя частка якога выканана ў выглядзе дугі з цэглы тэракотавага колеру, а ніжняя частка у выглядзе дугі – дэвізнай стужкі чорнага колеру, на якой размешчаны напдпіс «ПЯЧНОЕ ТАВАРЫСТВА» белага колеру. У цэнтры круга размешчана гарызантальная паласа чорнага колеру з надпісам «БЕЛАРУСКАЕ» белага колеру. У полі, утвораным дугой тэракотавага колеру, размешчана полымя з языкамі тэракотавага і белага колераў. У полі, утвораным дугой чорнага колеру, размешчаны арнамент з узораў тэракотавага колеру, якія чаргуюцца.

Аснова эмблемы – стылізаваная выява традыцыйнай печы з яе складовымі часткамі: вусцем, прыпечкам і апечкам. Вусце печы прадстаўлена скляпеннем  – арачнай цаглянай кладкай, якая расклінавана цэнтральнай клінавай цаглінай, што ўтварае асабліва трывалую канструкцыю, якая сімвалізуе агульнасць людзей, аб’яднаных задачамі развіцця пячнога майстэрства ў Рэспубліцы Беларусь.

Агонь – сімвал Жыцця, Цяпла, Шчасця, частка нябеснага Чароўнага агню, падоранага, паводле легенд, людзям. Найстаражытнае майстэрства чалавека – кладка печы, пашана і павага да печнікоў прадстаўлены старажытным беларускім узорам «Васьмірог», які сімвалізуе Мужчыну, Гаспадара, Майстра і, непасрэдна агонь і вогнішча. Белы, тэракотавы і чорны колеры – традыцыйныя для сферы пячной справы. Яны сімвалізуюць: белы – беленыя печы, тэракотавы – полымя, чорны – сажу і вуголле.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 21.10.2022. Нумар рэгістрацыі В-1825.