Маладзёжнае грамадскае аб'яднанне
«Спартыўны клуб “Арэна”»

В-1821 МОО СК АРЕНА_Э

Эмблема: уяўляе сабой круг сіняга колеру, у цэнтры якога размешчаны: вялікая літара «А», пад якой у два радкі – надпісы  «АРЕНА» і «СПОРТИВНЫЙ КЛУБ».

Эмблема сімвалізуе датычнасць да розных відаў спорту. Спартыўны клуб – гэта грамадскае аб’яднанне, якое аб’ядноўвае спартсменаў і аматараў розных відаў спорту. Арэна – месца правядзення розных спартыўных спаборніцтваў. Таму ў цэнтры эмблемы змешчана вялікая літара «А», якая адлюстроўвае слова «арэна» як месца правядзення розных спартыўных спаборніцтваў і трэніровак.

У эмблеме выкарыстоўваюцца два колеры: сіні і белы. Сіні сімвалізуе веліч і  прыгажосць. Белы – чысціню, справядлівасць і адкрытасць для ўсіх.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 20.09.2022. Нумар рэгістрацыі В-1821.

В-1822 МОО СК АРЕНА_Ф

Флаг: уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча сіняга колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры пярэдняга боку якога размешчана вялікая літара «А» белага колеру. Пад літарай у два радкі размешчаны надпісы «АРЕНА» і «СПОРТИВНЫЙ КЛУБ».

Флаг з’яўляецца візуальным вызначэннем прыналежнасці асобаў і маёмасці да маладзёжнага грамадскага аб’яднання «Спартыўны клуб “Арэна”» і сімвалізуе дачыненне да розных відаў спорту. Спартыўны клуб – гэта грамадскае аб’яднанне, якое аб’ядноўвае спартсменаў і аматараў розных відаў спорту. Арэна – месца правядзення розных спартыўных спаборніцтваў. Таму ў цэнтры флага змешчана вялікая літара «А», якая адлюстроўвае слова «арэна» як месца правядзення розных спартыўных спаборніцтваў і трэніровак.

Пры стварэнні флага былі выкарыстаны два колеры: сіні і белы. Сіні сімвалізуе веліч і  прыгажосць. Белы – чысціню, справядлівасць і адкрытасць для ўсіх.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 20.09.2022. Нумар рэгістрацыі В-1822.