Мінскае сувораўскае вучылішча

В-1819 Минское суворовское военное училище_НЗ

Нагрудны знак адрознення: уяўляе сабой выяву ордэна Суворава – пяціканцовую прамяністую зорку залацістага колеру, у цэнтры якой размешчаны круглы медальён з профілем генералісімуса А. В. Суворава серабрыстага колеру. На верхнім прамені зоркі – пяціканцовая зорка чырвонага колеру з аблямоўкай залацістага колеру. Ніжэй, у міжпрамянёвым полі, размешчаны надпіс «МІНСКАЕ» залацістага колеру. Пад зоркай – дэвізная стужка чырвонага колеру, на цэнтральным вітку якой змешчана абрэвіятура «СВВ» залацістага колеру. Зорка ордэна і дэвізная стужка абрамлены лаўровымі галінкамі залацістага колеру.

Адваротны бок знака гладкі, у яго цэнтры прадугледжана мацаванне да адзення ў выглядзе гайкі-закруткі.

Зацверджаны Загадам міністра абароны ад 31.12.2019 № 1950.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 04.08.2022. Нумар рэгістрацыі В-1819.