Рэспубліканскае асветніцкае
грамадскае аб’яднанне «Вялікае сяброўства»

В-1812 РОО Большая дружба

Нагрудны знак: уяўляе сабой круг сіняга колеру дыяметрам 26 мм з падвойнай аблямоўкай залацістага і сіняга колераў, у цэнтры якога размешчана выява пугача з распацёртымі крыламі і пёравай ручкай серабрыстага колеру ў лапах. Пад пугачом размешчаны стосік кніг са старонкамі серабрыстага колеру і вокладкамі чырвонага колеру. Па акружнасці –  лаўровыя галінкі залацістага колеру, паверх якіх размешчана дэвізная стужка з акантоўкай залацістага колеру і надпісам «БОЛЬШАЯ ДРУЖБА» таго ж колеру.

Нагурдны знак мацуецца да адзення пры дапамозе цангавага заціска.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 13.06.2022. Нумар рэгістрацыі В-1812.