Спартыўны клуб «Белы мядзведзь»

В-1807 Спорт.клуб БЕЛЫЙ МЕДВЕДЬ_Э

Эмблема: мае круглую форму ў выглядзе дзвюх акружнасцяў рознага дыяметра, якія знаходзяцца адна ў другой. У цэнтры унутранага круга на сінім фоне размешчана стылізаваная выява белага мядзведзя, выкананая ў бела-шэрых колерах, на заднім плане – танальна вылучаная заснежаная горная града.

Па перыметры знешняй акружнасці ў верхняй частцы размешчаны надпіс  «СПОРТИВНЫЙ КЛУБ», у ніжняй частцы – «БЕЛЫЙ МЕДВЕДЬ», выкананы шрыфтам белага колеру на сінім фоне. Верхні і ніжні надпісы падзелены стылізаванымі сняжынкамі белага колеру.

Эмблема сімвалізуе асноўныя мэты грамадскага аб’яднання: развіццё і папулярызацыя водных відаў спорту і адзінаборстваў, аб’яднанне усіх асоб, зацікаўленых у пашырэнні масавага фізкультурна-спартыўнага руху.

У эмблему ўключана стылізаваная выява белага мядзведзя, які сімвалізуе плаванне чалавека ў вадзе, стойкасць і мужнасць. Белы мядзведзь сімвалізуе віды спорту, звязаныя з вынослівасцю і рашучасцю. Горная града сімвалізуе адзінства, устойлівасць, нязменнасць, непарушнасць, у тым ліку і алімпійскіх прынцыпаў. Сіні колер сімвалізуе ўпэўненасць, сумленнасць, дабрыню і пастаянства. Белы і шэры колеры – спакой і чысціню думак, справядлівасць.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.05.2022. Нумар рэгістрацыі В-1807.

В-1808 Спорт.клуб БЕЛЫЙ МЕДВЕДЬ_Ф

Флаг: уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча белага колеру з суадносінамі шырыні да даўжыні 1:2, у цэнтры якога размешчана эмблема аб’яднання са стылізаваная выявай белага мядзведзя.

Флаг сімвалізуе асноўныя мэты аб’яднання: развіццё і папулярызацыя водных відаў спорту і адзінаборстваў, аб’яднанне усіх асоб, зацікаўленых у пашырэнні масавага фізкультурна-спартыўнага руху.

Палотнішча белага колеру сімвалізуе спакой і чысціню думак. Выява белага мядзведзя, размешчаная ў цэнтры флага, сімвалізуе плаванне чалавека ў вадзе, стойкасць і мужнасць. Белы мядзведзь сімвалізуе віды спорту, звязаныя з вынослівасцю і рашучасцю.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.05.2022. Нумар рэгістрацыі В-1808.