Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне «Ліга спорту»

В-1806 МОО ЛИГА СПОРТА_Э

Эмблема: уяўляе сабой выяву трох паўэліпсоідаў з трыма устаўленнмі ў іх акружнасцямі, якія нагадваюць выяву трох людзей (від зверху). Фігуры чырвонага, зялёнага і сіняга колераў. Пад выявай у два радкі развешчаны надпісы «ЛИГА СПОРТА» і «МОЛОДЕЖНОЕ ОБЩЕСТВЕННОЕ ОБЪЕДИНЕНИЕ».

Эмблема прадстаўлена ў выглядзе трох сілуэтаў спартсменаў (від зверху), якія сімвалізуюць аб’яднанне спартыўных адзінаборстваў па агульным інтарэсам здаровага ладу жыцця, культуры, якія нясуць высокамаральныя і валявыя якасці спартсменаў. Круг – сімвал бясконцасці, ідэальнага абсалюту, дасканаласці. Тры круга – сімвал бясконцасці спартыўных адзінаборстваў. Круг уяўляе сабой бясконцую лінія, якая замыкае час і прастору. Круг – цэласнасць, першапачатковая дасканаласць. Круг лічыцца найбольш натуральным, свяшчэнным станам, напоўненым самасцю, вечнасцю, бясконцай мудрасцю. Час і яго адсутнасць, матэрыя без пачатку і канца, без верху і нізу.

Чырвоны і зялёны колеры сімвалізуюць флаг Рэспублікі Беларусь. Сіні колер сімвалізуе неба, вечнасць, пастаянства, вернасць, гэта колер стабільнасці, супакаення, глыбокіх разваг. Сіні – колер цноты, сумленнасці, добрай славы.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 12.05.2022. Нумар рэгістрацыі В-1806.

В-1823 МОО Лига спорта_Ф

Флаг: уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча белага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры якога размешчана эмблема грамадскага аб’яднання. Пад эмблемай размешчаны надпіс «Молодежное общественное объединение “Лига спорта”».

Пярэдні і адваротны бакі флага ідэнтычныя.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 20.09.2022. Нумар рэгістрацыі В-1823.