Лагойская раённая ветэрынарная станцыя

В-1831 Логойская район.ветстанция_Э

Эмблема: уяўляе сабой круг светла-сіняга колеру з падвойнай аблямоўкай белага і светла-сіняга колераў, у цэнтры якога размешчаны галава лошадзі белага колеру і галава каровы светла-сіняга колеру, якія падтрымліваюцца стылізаванай выявай рукі цёмна-сіняга колеру. Над галавой каня размешчана стылізаваная выява грывы ў выглядзе гарызантальных палос цёмна-сіняга колеру. Злева ад выявы рукі і жывёл размешчана эмблема ветэрынарыі – прамы роўнаканцовы крыж сіняга колеру, паверх якога змешчана чаша са змяёй белага колеру. У ніжняй частцы ўздоўж аблямоўкі размешчаны надпіс «ЛАГОЙСКАЯ РАЁННАЯ ВЕТЭРЫНАРНАЯ СТАНЦЫЯ» таго ж колеру.

Аснову эмблемы скалдае традыцыйная сімволіка ветэрынарыі – крыж, чаша са змяёй, выявы жывёл. Рука чалавека сімвалізуе клопат, абарону, прафесіяналізм.

Срэбра (белы колер) у геральдыцы абазначае сумленнасць і сціпласць, чысціню думак, што ўласціва характару работнікаў установы. Сіні колер і яго адценні – традыцыйныя карпаратыўныя колеры ветэрынарыі.

Зацверджана Загадам начальніка ўстановы ад 21.09.2021 № 257.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 26.10.2022. Нумар рэгістрацыі В-1831.

В-1832 Логойская район.вет.с.танция_Ф

Флаг: уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча белага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры пярэдняга боку якога размешчана эмблема дзяржаўнай установы «Лагойская раённая ветэрынарная станцыя».

Зацверджаны Загадам начальніка ўстановы ад 21.09.2021 № 257.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 26.10.2022. Нумар рэгістрацыі В-1832.

В-1833 Логойская район.вет.станция

Нагрудны знак адзнакі «За заслугі»: уяўляе сабой круглы медальён серыбрыстага колеру ў выглядзе эмблемы дзяржаўнай установы «Лагойская раённая ветэрынарная станцыя»: у цэнтры –галава каня белага колеру і галава каровы светла-сіняга колеру, якія падтрымліваюцца стылізаванай выявай рукі цёмна-сіняга колеру. Над галавой каня развешчана стылізаваная выява грывы ў выглядзе гарызантальных палос цёмна-сіняга колеру. Злева ад выявы рукі і жывёл размешчана эмблема ветэрынарыі – прамы роўнаканцовы крыж сіняга колеру, паверх якога змешчана чаша са змяёй белага колеру. У ніжняй частцы ўздоўж аблямоўкі размешчаны надпіс «ЛАГОЙСКАЯ РАЁННАЯ ВЕТЭРЫНАРНАЯ СТАНЦЫЯ» серабрыстага колеру, на кісці рукі – надпіс «ЗА ЗАСЛУГІ» таго ж колеру.

Адваротны бок знака гладкі. У цэнтры размешчаны надпіс «ТОЛЬКІ ЧАСТКА КЛОПАТУ ЎСЯГО ЛЯЧЫЦЬ ЧАЦВЕРАНОГІХ, АХОЎВАЕ I ЛЮДЗЕЙ ПРАЦА НАША АД ХВАРОБ МНОГІХ. Д.І. СЕЧКО» серабрыстага колеру. Ніжэй – лаўровая галінка тагож колеру.

Медальён мацуецца да прамавугольнай калодкі серабрыстага колеру пры дапамозе вушка. На калодцы размешчана стужка сіняга колеру з падвойнай аблямоўкай белага і светла-сіняга колераў. У цэнтры калодкі размешчана паласа светла-сіняга колеру, на якой – беларускі рамбічны арнамент белага колеру. На верхняй планцы калодкі змешчана гірлянда з лаўровых лістоў серабрыстага колеру. Знак мацуецца да адзення пры дапамозе заколкі-шпількі.

Памеры знака: дыяметр медальёна – 30 мм, вышыня калодкі – 46 мм, шырыня калодкі – 27 мм.

Аснова нагруднага знака – афіцыйная сімволіка дзяржаўнай установы «Лагойская раённая ветэрынарная станцыя». Колеры стужкі ідэнтычныя колерам эмблемы і флага прадпрыемства.

Зацверджаны Загадам начальніка ўстановы ад 21.09.2021 № 257.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 26.10.2022. Нумар рэгістрацыі В-1833.