Гомельаўтадор

В-1826 РУП Гомельавтодор_Э

Эмблема: уяўляе сабой круг зялёнага колеру з аблямоўкай залацістага колеру, у цэнтры якога размешчаны аб’ект вулічна-дарожнай сеткі – бесканфліктная развязка серабрыстага колеру. На аблямоўцы размешчаны надпіс: зверху – «РЕСПУБЛИКАНСКОЕ УНИТАРНОЕ ПРЕДПРИЯТИЕ» цёмна-карычневага колеру, унізе – «ГОМЕЛЬАВТОДОР» таго ж колеру. Круг абрамлены зубчастай разеткай серабрыстага колеру.

Бесканфліктная развязка з’яўляецца узорам лагічнай і эфектыўнай арганізацыі транспартнага патоку. Па сваёй ізаграфіі развязка аналагічная лапчастаму крыжу на старым гербе Гомеля, а таксама сугучная пашыранаму крыжу на гербе Гомельскай вобласці.

Зялёны колер поля эмблемы асацыюецца з навакольным ландшафтам, зялёным травяным пакрыццём прыдарожных тэрыторый, пры гэтым ён таксама тоесны асноўным колерам геральдыкі Гомелышчыны.

Золата ў геральдыцы абазначае сілу, вопыт і традыцыі, у кантэксце эмблемы – гэта важкі ўклад гомельскіх аўтадарожнікаў у бюджэт дзяржавы, у забеспячэнне транспартнай бяспекі краіны.

Срэбра ў геральдыцы абазначае сумленнасць і сціпласць, чыстыя намеры, што ўласціва характару работнікаў прадпрыемства.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 21.10.2022. Нумар рэгістрацыі В-1826.

В-1827 РУП Гомельавтодор_Ф

Флаг: уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча белага колеру з суадносінамі бакоў 1:2. У левым верхнім вуглу якога размешчана эмблема прадпрыемства, а ў правым ніжні – стылізаваная выява аўтамабільнай дарогі ў выглдзе дзвюх ліній серабрыстага колеру на ўзгорку зялёнага колеру.

Пярэдні і адваротны бакі флага ідэнтычныя.

У кампазіцыі палотнішча флага выкарыстана афіцыйная сімволіка прадпрыемства. Колеры палотнішча флага і яго выяўленчых элементаў ідэнтычныя колерам эмблемы прадпрыемства.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 21.10.2022. Нумар рэгістрацыі В-1827.

В-1844 Гомельавтодор_НЗ

Нагрудны знак адзнакі «За заслуги»: уяўляе сабой круглы медальён залацістага колеру ў выглядзе эмблемы РУП «Гомельаўтадар» – круг зялёнага колеру з аблямоўкай залацістага колеру, у цэнтры якога размешчана выява аб’екта вулічна-дарожнай сеткі – бесканфліктнай развязкі серабрыстага колеру. На аблямоўцы залацістага колеру размешчаны надпіс: уверсе – «РЕСПУБЛИКАНСКОЕ УНИТАРНОЕ ПРЕДПРИЯТИЕ “ГОМЕЛЬАВТОДОР”» залацістага колеру, унізе – «ЗА ЗАСЛУГИ» таго ж колеру. Круг абрамлены зубчастай разеткай залацістага колеру.

Адваротны бок знака гладкі.

Медальён мацуецца да прамавугольнай калодкі пры дапамозе кальца і вушка. На калодцы размешчана стужка зялёнага колеру з падвойнай аблямоўкай белага і зялёнага колераў. На ніжняй планцы калодкі размешчана гірлянда з лаўровых лістоў залацістага колеру. Знак мацуецца да адзення пры дапамозе заколкі-шпількі.

Памеры знака: дыяметр медальёна – 32 мм, вышыня калодкі – 25 мм, шырыня калодкі – 25 мм.

Аснова нагруднага знака – афіцыйная сімволіка РУП «Гомельаўтадар». Колеры стужкі ідэнтычныя колерам флага прадпрыемства.

Зацверджаны Загадам Генеральнага дырэктара ад 14.10.2022 № 378.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 14.02.2023. Нумар рэгістрацыі В-1844.

В-1845 Гомельавтодор_НЗ различи

Нагрудны знак адрознення: уяўляе сабой эмблему прадпрыемства – круг зялёнага колеру з аблямоўкай залацістага колеру, у цэнтры якога размешчана выява аб’екта вулічна-дарожнай сеткі – бесканфліктнай развязкі серабрыстага колеру. На аблямоўцы залацістага колеру размешчаны надпіс: уверсе – «РЕСПУБЛИКАНСКОЕ УНИТАРНОЕ ПРЕДПРИЯТИЕ» залацістага колеру, унізе – «ГОМЕЛЬАВТОДОР» таго ж колеру. Круг абрамлены зубчастай разеткай серабрыстага колеру.

Нагрудны знак мацуецца да адзення пры дапамозе заколкі-шпількі. Дыяметр нагруднага знака – 50 мм.

Зацверджаны Загадам Генеральнага дырэктара ад 14.10.2022 № 378.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 14.02.2023. Нумар рэгістрацыі В-1845.