Мінскаблгаз

В-1815 Мінскоблгаз_Э

Эмблема: уяўляе сабой полымя газавай паходні чырвонага колеру, якое размешчана ў цэнтры стылізаванай газавай трубы сіняга колеру. У ніжняй частцы эмблемы на дзвюх гарызантальных плоскасцях сіняга колеру размешчаны надпіс «МГНСКАБЛГАЗ» таго ж колеру. У верхняй частцы эмблемы па акружнасці размешчаны надпіс «ВЫТВОРЧАЕ РЭСПУБЛІКАНСКАЕ УНІТАРНАЕ ПРАДПРЫЕМСТВА» сіняга колеру.

Полымя паходні – традыцыйны элемент сімволікі газавай галіны Рэспублікі Беларусь. На гэтую ж сферу дзейнасці паказвае і стылізаваная газавая труба. Эмблема прадстаўлена на руская і беларускай мовах.

Назву прадпрыемства адлюстроўвают надпісы «ВЫТВОРЧАЕ РЭСПУБЛІКАНСКАЕ УНІТАРНАЕ ПРАДПРЫЕМСТВА» і

«МІНСКАБЛГАЗ» (ПРОИЗВОДСТВЕННОЕ РЕСПУБЛИКАНСКОЕ УНИТАРНОЕ ПРЕДПРИЯТИЕ «МИНСКОБЛГАЗ»).

Зацверджана Загадам намесніка гендырэктара па ідэалагічнай рабоце, сацыяльных і агульных пытаннях ад 13.07.2022 № 459.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 04.08.2022. Нумар рэгістрацыі В-1815.

В-1816 Мінскоблгаз_Ф

Флаг: уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2. У цэнтры пярэдняга і адваротнага бакоў палотнішча размешчана выявы эмблемы прадпрыемства.

Зацверджаны Загадам намесніка гендырэктара па ідэалагічнай рабоце, сацыяльных і агульных пытаннях ад 13.07.2022 № 459.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 04.08.2022. Нумар рэгістрацыі В-1816.

В-1817 Ганаровы работнік Мінскаблгаз

Нагрудны знак адзнакі «Ганаровы работнік УП “МІНСКАБЛГАЗ»: уяўляе сабой медальён-падвеску ў выглядзе круга залацістага колеру, на які накладзена стылізаваная выява газавай гарэлкі сіняга колеру.

У цэнтры медальёна-падвескі – круг залацістага колеру з аблямоўкай сіняга колеру, які абрамлены лаўровым вянком залацістага колеру. У цэнтры круга – полымя газавай паходні чырвонага колеру. Па аблямоўцы размешчаны надпісы залацістага колеру: у верхняй частцы – «ГАНАРОВЫ РАБОТНІК», у ніжняй – «МІНСКАБЛГАЗ».

На адваротным баку нагруднага знака размешчаны надпіс «ВЫТВОРЧАЕ РЭСПУБЛІКАНСКАЕ УНІТАРНАЕ ПРАДПРЫЕМСТВА “МIНСКАБЛГАЗ”» залацістага колеру.

Медальён-падвеска мацуецца да прамавугольнай калодкі залацістага колеру пры дапамозе кальца і вушка. На ніжняй планцы калодкі размешчана лаўровая гірлянда залацістага колеру. На калодцы замацавана стужка сіняга колеру з аблямоўкай. У сваю чаргу аблямоўка складаецца з чатырох палосак, якія чаргуюцца (сіняга блакітнага, сіняга і блакітнга колераў) і трох палосак у цэнтры (блакітнага, сіняга і блакітнга колераў). На адваротным баку калодкі прадугледжана мацаванне да адзення ў выглядзе заколкі-шпількі.

Памеры нагруднага знака: дыяметр медальёна-падвескі – 30 мм, вышыня калодкі – 23 мм, шырыня калодкі – 23 мм.

Зацверджаны Загадам намесніка гендырэктара па ідэалагічнай рабоце, сацыяльных і агульных пытаннях ад 13.07.2022 № 459.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 04.08.2022. Нумар рэгістрацыі В-1817.

В-1818 Мискоблгаз_ НЗ_Ветэран

Нагрудны знак адзнакі «Ветэран прадпрыемства»: уяўляе сабой уяўляе сабой медальён-падвеску ў выглядзе круга сіняга колеру, у цэнтры якога размешчана полымя газавай паходні залацістага колеру з сярэдзінай чырвонага колеру. Кампазіцыя размешчана ў цэнтры стылізаванай газавай трубы цёмна-сіняга колеру з аблямоўкай залацістага колеру. Круг абрамлены лаўровым вянком залацістага колеру. У ніжняй частцы – пластынка цёмна-сіняга колеру з надпісам «МІНСКАБЛГАЗ» залацістага колеру. Надпіс размешчаны на дзвюх гарызантальных плосцаскцях залацістага колеру. Над полымям газавай паходні па акружнасці размешчаны надпіс «ВЕТЭРАН ПРАДПРЫЕМСТВА» залацістага колеру.

Адваротны бок нагруднага знака гладкі.

Медальён-падвеска мацуецца да прамавугольнай калодкі залацістага колеру пры дапамозе кальца і вушка. На калодцы замацавана стужка сіняга колеру з аблямоўкай блакітнага колеру і трыма палоскамі ў цэнтры: блакітнага, цёмна-сіняга і блакітнга колераў. На адваротным баку калодкі прадугледжана мацаванне да адзення ў выглядзе заколкі-шпількі.

Памеры нагруднага знака: шырыня медальёна-падвескі – 30 мм, вышыня медальёна-падвескі – 33 мм,  вышыня калодкі – 20 мм, шырыня калодкі – 26 мм.

Зацверджаны Загадам намесніка гендырэктара па ідэалагічнай рабоце, сацыяльных і агульных пытаннях ад 13.07.2022 № 459.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 04.08.2022. Нумар рэгістрацыі В-1818.