Выканаўчыя камітэты Міністэрства ўнутраных спраў
Рэспублікі Беларусь

В-1635

Упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама

Эмблема: уяўляе сабой круг залацістага колеру, якое абрамлена дубовым вянком залацістага колеру, з аблямоўкай сіняга колеру і надпісам «УПРАЎЛЕННЕ УНУТРАННЫХ СПРАЎ БРЭСЦКАГА АБЛВЫКАНКАМА» залацістага колеру.

У цэнтры круга на мячы залацістага колеру рукаяццю уверх размешчаны герб Брэсцкай вобласці без упрыгожванняў. Круг, меч і герб размешчаны на васьміпрамянёвай ордэнскай зорцы серабрыстага колеру.

Васьміпрамянёвая зорка — ордэнская зорка, сімвал высокай узнагароды, сімвалізуе вопыт і заслугі Упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама, шматлікія прыклады гераізму пры выкананні службовых абавязкаў яго супрацоўнікамі. Зорка дадзенай ізаграфіі і меч залацістага колеру —  элементы афіцыйнай сімволікі структурных падраздзяленняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

На прыналежнасць да Упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама паказвае герб Брэсцкай вобласці. Цягам ўсёй гісторыі краю крапасныя збудаванні на Брэсцкай пагранічнай зямлі адыгрывалі вялікую ролю. Некаторыя з іх добра захаваліся да нашых дзён і з’яўляюцца візітнай карткай Брэсцкай вобласці. Грунтуючыся на гістарычных гербах Брэсцкага краю, ніжняя частка іспанскага шчыта выканана ў чырвоным колеры і завяршаецца формай абарончага збудавання, сімвалізуючага адвагу, мужнасць, бясстрашнасць народаў, якія пражываюць на дадзенай тэрыторыі. Белавежская пушча, з яе рэліктавымі лясамі, з’яўляецца найкаштоўным біясферным запаведнікам, а зубр  — гордасць гэтых лясоў. У цэнтры чырвонага поля шчыта размешчаны залаты зубр, які з’яўляецца сімвалам сілы і велічы Брэсцкага краю. Верхняя, меншая частка шчыта, мае блакітны колер, які сімвалізуе прыгажосць і яснасць.

Зацверджана загадам начальніка ўпраўлення 03.01.2018 № 1.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 28.01.2021. Нумар рэгістрацыі В-1635.

В-1707 УВД Витебского облисполкома

Нагрудны знак адрознення Упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама: уяўляе сабой васьміканцовую зорку серабрыстага колеру, якая ўпісана ва ўмоўную акружнасць дыяметрам 45 мм. У цэнтры зоркі на вянку з лаўровых лістоў залацістага колеру размешчаны трохвугольны, выцягнуты да нізу шчыт сіняга колеру з выразанымі верхнімі вуглами і аблямоўкай серабрыстага колеру па краі. Паверх шчыта – выява герба Віцебскай вобласці залацістага колеру, якая абрамлена знізу і па баках стужкай колераў Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, на якой размешчаны надпісы літарамі залацістага колеру «УПРАЎЛЕННЕ ЎНУТРАНЫХ СПРАЎ» (злева) і «ВІЦЕБСКАГА АБЛВЫКАНКАМА». За шчытом – меч, які скіраваны вертыкальна па восі сіметрыі вастрыём уніз. Рукаяць мяча залацістая з чырвонай пяціканцовай зоркай у цэнтры, вастрыё – серабрыстае.

З адваротнага боку нагруднага знака ёсць штыфт з гайкай для мацавання знака да адзення.

Семантычнае апісанне элементаў знака:

– васьміканцовая зорка, шчыт і меч па стылістыцы ўзыходзяць да эмблем органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, што паказвае на ведамасную прыналежнасць нагруднага знака;

– надпіс «УПРАЎЛЕННЕ ЎНУТРАНЫХ СПРАЎ ВІЦЕБСКАГА АБЛВЫКАНКАМА» падкрэслівае ведамасную і дзяржаўную прыналежнасць знака;

– герб Віцебскай вобласці падкрэслівае тэрытарыяльную прыналежнасць да знака;

– лаўровыя лісты з’яўляюцца традыцыйнымі сімваламі славы.

Зацверджаны Загадам МУС ад 12.08.2021 № 239.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 22.10.2021. Нумар рэгістрацыі В-1707.

В-1735 УВД Брест.облисполкома

Нагрудны знак адзнакі «За заслугі» Упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама: уяўляе сабой круг залацістага колеру, які абрамлены дубовым вянком таго ж металу з аблямоўкай сіняга колеру і надпісам «УПРАЎЛЕННЕ ЎНУТРАННЫХ СПРАЎ БРЭСЦКАГА АБЛВЫКАНКАМА» залацістага колеру. У цэнтры круга на мячы залацістага колеру рукаяццю ўверх размешчаны герб Брэсцкай вобласці без упрыгожанняў. Круг, меч і герб размешчаны на васьміпрамянёвай ордэнскай зорцы серабрыстага колеру.

На адваротным баку знака размешчаны надпіс «МІНІСТЭРСТВА ЎНУТРАННЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» серабрыстага колеру. Ніжэй прадугладжана нанясенне нумара.

Знак мацуецца да адзення пры дапамозе гайкі-закруткі.

Васьміпрамянёвая зорка – ордэнская зорка, сімвал высокай узнагароды, сімвалізуе вопыт і заслугі Упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама, а таксама шматлікія прыклады гераізму пры выкананні службовых абавязкаў яго супрацоўнікамі. Зорка дадзенай ізаграфіі і меч залацістага колеру з’яўляюцца элементамі афіцыйнай сімволікі структурных падраздзяленняў МУС Рэспублікі Беларусь. На прыналежнасць да Упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама паказвае герб Брэсцкай вобласці, а таксама дэвізная стужка з надпісам.

Зацверджаны Загадам УУС ад 03.01.2018 № 1.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15.12.2021. Нумар рэгістрацыі В-1735.

В-1769
В-1770

Галоўнае ўпраўленне ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама

Нагрудны знак адзнакі «За заслугі» I і II ступеняў: складаецца з прамавугольнай калодкі і медальёна-падвескі. Аснова медальёна ўяўляе сабой круг, які абрамлены лаўрова-дубовым вянком. У цэнтры круга размешчаны герб Мінска, за якім – меч вастрыём уніз. Круг абрамлены стужкай чырвонага колеру з надпісамі «ГАЛОЎНАЕ ЎПРАЎЛЕННЕ ЎНУТРАНЫХ СПРАЎ» і «ЗА ЗАСЛУГІ». На адваротным баку медальёна размешчаны надпіс «СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ».

I ступень нагруднага знака вырабляецца з металу залацистага колеру, II ступень – з серабрыстага.

У нижняй частцы калодкі выгравіраваны галінкі дуба. Стужка калодкі муаровая, цёмна-сіняга колеру, з белай і чырвонымі палосамі пасярэдзіне. I ступень нагруднага знака мае аблямоўку жоўтага колеру, II ступень – белага.

Памеры нагруднага знака: дыяметр медальёна-падвескі – 31 мм, памер калодкі – 54х35 мм.

Зацверджаны загадам начальніка ГУУС Мінгарвыканкама ад 01.03.2021 № 98.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15.02.2022. Нумары рэгістрацыі В-1769, В-1770.

В-1771

Аддзел унутраных спраў Брэсцкага раённага выканаўчага камітэта

Нагрудны знак адрознення «Брэсцкі РАУС»: уяўляе сабой падоўжаны па вертыкалі шчыт залацістага колеру, у ніжняй частцы якога размешчаны паўвянкі з лаўровых і дубовых лістоў. Шчыт размешчаны на васьміпрамянёвай ордэнскай зорцы серабрыстага колеру.

Па перыметры шчыта размешчаны рэльефныя заклёпкі, а таксама надпіс «БРЭСЦКІ РАУС». У цэнтры шчыта размешчаны герб Брэсцкага раёна, які паказвае на тэрытарыяльную прыналежнасць.

Памеры нагруднага знака: вышыня і шырыня – 44 мм.

Зацверджаны загадам начальніка аддзела ад 17.12.2020 № 109.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 16.02.2022. Нумар рэгістрацыі В-1771.

В-1772

Аддзел унутраных спраў Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта

Нагрудный знак «За адзнаку»: уяўляе сабой герб Баранавічаў – срэбны французскі шчыт, у верхняй частцы якога размешчаны залаты цягнік, а ў ніжняй – палова шасцярні. Над гербам размешчаны надпіс «ЗА АДЗНАКУ», за шчытом – меч залацістага колеру рукаяццю ўверх.

Шчыт размешчаны ў крузе залацістага колеру, з дубовым вянком таго ж колеру і аблямоўкай сіняга колеру з надпісам «АДЗЕЛ УНУТРАНЫХ СПРАЎ БАРАНАВІЦКАГА ГАРВЫКАНКАМА» залацістага колеру. Шчыт, меч і круг размешчаны на васьміпрамянёвай зорцы серабрыстага колеру.

Памеры знака: вышыня – 44 мм, шырыня – 44 мм.

Зацверджаны загадам начальніка аддзела ўнутраных спраў Баранавіцкага гарвыканкама ад 04.10.2019 № 245.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15.03.2022. Нумар рэгістрацыі В-1772.

В-1773

Памятны нагрудны знак «Аддзелу ўнутраных спраў Баранавіцкага гарвыканкама – 80 год»: уяўляе сабой медальён-падвеску – круг серабрыстага колеру, у цэнтры якога размешчаны герб Баранавічаў – срэбны французскі шчыт, у верхняй частцы якога размешчаны залаты цягнік, а ў ніжняй – палова шасцярні. За шчытом размешчаны меч залацістага колеру рукаяццю ўверх. Шчыт размешчаны ў крузе залацістага колеру, з дубовым вянком таго ж колеру і аблямоўкай сіняга колеру з надпісам «АДЗЕЛ УНУТРАНЫХ СПРАЎ БАРАНАВІЦКАГА ГАРВЫКАНКАМА» залацістага колеру. Шчыт, меч і круг размешчаны на васьміпрамянёвай зорцы серабрыстага колеру. У ніжняй частцы пад шчытом размешчана дата «80» залацістага колеру.

Адваротны бок нагруднага знака гладкі. У верхняй частцы размешчаны надпіс: «СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ! 1939-2019» серабрыстага колеру. Ніжэй – дэвізная стужка серабрыстага колеру. Медальён-падвеска мацуецца да прамавугольнай калодкі, якая пакрыта муаравай стужкай сіняга колеру з чырвонай паласой па краях. Пасярод стужкі размешчаны пяць палос, якія чаргуюцца: чырвонага, жоўтага, зялёнага, жоўтага і чырвонага колераў. У ніжняй частцы калодкі выгравіраваны беларускі арнамент.

Памеры нагруднага знака: дыяметр медальёна-падвескі – 32 мм, вышыня калодкі – 27 мм, шырыня калодкі – 30 мм.

Зацверджаны загадам начальніка аддзела ўнутраных спраў Баранавіцкага гарвыканкама ад 04.10.2019 № 245.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15.03.2022. Нумар рэгістрацыі В-1773.

В-1786

Мастоўскі раённы выканаўчы камітэт

Нагрудны знак «За заслугі»: уяўляе сабой аснову ў форме круга дыяметрам 30 мм, які выканананы з металу серабрыстага колеру. У цэнтры пярэдняга боку нагруднага знака ў стылізаваных праменях рэльефна выкананы герб Мастоўскага раёна, які пакрыты каляровымі эмалямі, адпавядаючых колерам зацверджанай эталоннай выявы. У ніжняй частцы размешчана стылізаваная стужка з пакрытым чырвонай эмаллю надпісам «ЗА ЗАСЛУГІ», а таксама лаўровы вянок серабрыстага колеру.

Нагрудны знак пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з калодкай, якая выканана з металу серабрыстага колеру. У ніжняй частцы калодкі размешчана выява беларускага арнаменту, які заліты чырвонай эмаллю. Памер калодкі 28х18 мм. Калодка абцягнута муаравай стужкай. Асноўныя колеры стужкі – чырвоны і сіні, яны адпавядаюць колерам флага Мастоўскага раёна. Па краях стужкі, справа і злева, маюцца ўстаўкі залацістага колеру. Шырыня стужкі 24 мм.

Адваротны бок асновы гладкі, на ім гравіруецца парадкавы нумар знака.

Знак мацуецца да адзення пры дапамозе шпількавай брошкі.

Адобраны рашэннем Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта ад 14.02.2022 № 87.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 05.04.2022. Нумар рэгістрацыі В-1786.

В-1789 Бабруйская милиция_100 лет_НЗ

Памятны нагрудны знак «Бабруйская міліцыя на варце правапарадку. 100 год» Упраўлення унутраных спраў Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта і аддзела унутраных спраў Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта: уяўляе сабой медальён-падвеску ў форме круга серабрыстага колеру, у цэнтры якога размешчаны герб г. Бабруйска – французскі шчыт серабрыстага колеру з выявай вертыкальнай карабельнай мачты з двума пакладзенымі крыжам дрэвамі натуральнага колеру. За шчытом – меч залацістага колеру рукаяццю ўверх. Шчыт размешчаны ў крузе залацістага колеру з дубовым вянком таго ж колеру і аблямоўкай сіняга колеру, на якой змешчаны надпіс: «БАБРУЙСКАЯ МІЛІЦЫЯ НА ВАРЦЕ ПРАВАПАРАДКУ» залацістага колеру. У ніжняй частцы пад мячом размешчана дата «100» залацістага колеру. Шчыт, меч і круг размешчаны на васьміпрамянёвай зорцы залацістага колеру.

Адваротны бок нагруднага знака гладкі. У верхняй частцы размешчаны надпіс «СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ 1918-2018» серабрыстага колеру. Ніжэй – дэвізная стужка серабрыстага колеру.

Медальён-падвеска мацуецца да прамавугольнай калодкі пры дапамозе кальца і вушка. На калодцы замацавана муаравая стужка сіняга колеру з падвойнай аблямоўкай сіняга і чырвонага колераў. Пасярод стужкі – пяць палос, якія чаргуюцца: аранжавага, белага, аранжавага, белага і аранжавага колераў. На адваротным баку калодкі прадугледжана мацаванне да адзення ў выглядзе заколкі-шпількі.

Памеры нагруднага знака: дыяметр медальёна-падвескі – 33 мм, вышыня калодкі – 20 мм, шырыня калодкі – 27 мм.

Пры распрацоўцы нагруднага знака выкарыстана афіцыйная сімволіка тэрытарыяльных органаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (далей – МУС) – васьміпрамянёвая зорка асаблівай ізаграфіі, герб г. Бабруйска, карпаратыўныя колеры МУС Рэспублікі Беларусь – сіні і чырвоны, а таксама геральдычныя колеры г. Бабруйска – серабрысты (белы) і натуральны (прадстаўлены аранжавым колерам).

Зацверджаны Загадам Міністра абароны ад 14.03.2007 № 041.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 11.04.2022. Нумар рэгістрацыі В-1789.

В-1792 УВД Могилев.облисполкома_НЗ

Нагрудны знак Упраўленне ўнутраных спраў Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта «За заслуі»: уяўляе сабой круг чырвонага колеру, які абрамлены аблямоўкай залацістага колеру з надпісам «УПРАЎЛЕННЕ ЎНУТРАННЫХ СПРАЎ МАГІЛЕЎСКАГА АБЛВЫКАНКАМА» залацістага колеру.

У цэнтры круга – выява шчыта, які размешчаны паверх мяча, скіраванага вертыкальна па восі сіметрыі выстрыём уніз. Знешняе поле шчыта мае чатырнаццаць заклёпак. У цэнтры ўнутранага поля шчыта размешчаны герб Магілёўскай вобласці. У ніжняй частцы паверх шчыта размешчана стужка зялёнага колеру з абрамленнем залацістага колеру.

У цэнтральнай частцы стужкі размешчаны надпіс «ЗА ЗАСЛУГІ» залацістага колеру.

Круг, меч і шчыт размешчаны на васьміпрамянёвай зорцы выгнутай формы памерам 40 х 40 мм, таўшчыня – 2 мм.

Васьміпрамянёвая зорка – ордэнская зорка, сімвал высокай узнагароды. Сімвалізуе вопыт і заслугі Упраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, а таксама прыклады гераізму пры выкананні службовых абавязкаў яго супрацоўнікамі. Зорка гэтай ізаграфіі, а таксама меч – элементы традыцыйнай сімволікі органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Усе элементы вырабляюцца з бронзы метадам штампоўкі з наступным гальванічным пакрыццём – антычнае срэбра і золата, з выкарыстаннем каляровай мяккай эмалі.

Знак мацуецца да адзення пры дапамозе гайкі-закруткі.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 11.04.2022. Нумар рэгістрацыі В-1792.

В-1801 80 год УВД Вилейского РИК

Памятны нагрудны знак «Аддзелу ўнутраных спраў Вілейскага райвыканкама – 80 год»: уяўляе сабой медальён-падвеску – круг серабрыстага колеру, у цэнтры якога размешчана выявы герба г. Вілейкі: французскі шчыт чырвонага колеру, у полі якога размешчана скошаная злева срэбная рака, а на ёй плыве ўніз судна, нагружанае двума срэбнымі звязанымі цюкамі з залатым жытнім коласам. За шчытом – меч залацістага колеру рукаяццю ўверх. Шчыт размешчаны ў крузе залацістага колеру з дубовым вянком таго ж колеру і аблямоўкай сіняга колеру, на якой размешчаны надпіс «АДДЗЕЛ УНУТРАНЫХ СПРАЎ ВІЛЕЙСКАГА РАЙВЫКАНКАМА» залацістага колеру. У ніжняй частцы, пад шчытом, размешчана лічба «80». Шчыт, меч і круг размешчаны на васьміпрамянёвай зорцы серабрыстага колеру.

Адваротны бок памятнага знака гладкі. У верхняй частцы размешчаны надпіс «СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ! 1939-2019» серабрыстага колеру. Ніжэй – дэвізная стужка серабрыстага колеру.

Медальён-падвеска мацуецца да прамавугольнай калодкі пры дапамозе кальца і вушка. На калодцы замацавана муаравая стужка сіняга колеру з падвойнай аблямоўкай сіняга і чырвонага колераў. Пасярод стужкі размешчаны пяць палос, якія чаргуюцца: белага, чырвонага, жоўтага, чырвонага і белага колераў. На адваротным баку калодкі прадугледжана мацаванне да адзення ў выглядзе заколкі-шпількі.

Памеры нагруднага знака: дыяметр медальёна-падвескі – 30 мм, вышыня калодкі – 45,5 мм, шырыня калодкі – 43 мм.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 21.04.2022. Нумар рэгістрацыі В-1801.

В-1802 УВД адм.Советского р-на г.Минска_Э

Эмблема: уяўляе сабой васьміпрамянёвую зорку серабрыстага колеру, у цэнтры якой размешчана выкананая ў выглядзе круга чырвоная дэвізная стужка з залацістымі кантамі і такога ж колеру надпісамі «УПРАУЛЕННЕ ЎНУТРАНЫХ СПРАЎ» (з правага боку), «АДМІНІСТРАЦЫІ САВЕЦКАГА РАЁНА» (з левага боку) і «МІНСК» (у ніжняй частцы).

Унутры стужкі змешчаны лаўровы вянок залацістага колеру, на які накладзены варажскі шчыт з выемкамі ў верхняй частцы, аблямоўкай серабрыстага колеру і заклёпкамі залацістага колеру. У шчыце, на фоне залацістых праменяў узыходзячага сонца і стылізаванай выявы карпусоў паліграфічнага камбіната і завода электронных вылічальных машын, размешчана скульптура Якуба Коласа.

За шчытом размешчаны меч серабрыстага колеру з рукаяццю залацістага колеру.

Зацверджана Загадам начальніка Упраўлення ўнутраных спраў адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска ад 08.12.2021 № 241.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 28.04.2022. Нумар рэгістрацыі В-1802.

В-1803 _65 год упр.ўнут. спраў.адм.Сав.р-на г.Мінска_НЗ

Памятны нагрудны знак «65 год Упраўленню ўнутраных спраў адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска»: вырабляецца з металу серабрыстага колеру і ўяўляе сабой круг дыяметрам 30 мм.

У цэнтры пярэдняга боку нагруднага знака размешчана каляровая выява эмблемы Упраўленне ўнутраных спраў адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска, вакол якой па акружнасці вонкавага краю змешчаны надпіс «НА ВАРЦЕ ЗАКОНА, НАРОДА, АЙЧЫНЫ»; пад эмблемай – дэвізная стужка, якая развіваецца, з датамі «1956-2021».

У цэнтры адваротнага боку памятнага знака ў сем радко размешчаны надпіс «65 ГОД УПРАВЛЕННЮ ЎНУТРАНЫХ СПРАЎ АДМІНІСТРАЦЫІ САВЕЦКАГА РАЁНА г. МІНСКА».

Памятны знак пры дапамозе вушка і кальца мацуецца да прамавугольнай калодкі серабрыстага колеру памерам 30 х 47 мм, якая мае ў ніжняй частцы пляцоўку з нанесеным на яе традыцыйным беларускім арнаментам.

На калодцы замацавана муаравая стужка цёмна-сіняга колеру. Пасярэдзіне стужкі – падоўжная палоска светла-блакітнага колеру шырынёй 5 мм, па баках ад якой размешчаны палоскі чырвонага колеру шырынёй 1 мм.

Краі стужкі абведзены падоўжнымі палоскамі зялёнага і чырвонага колераў шырынёй 1 мм кожная.

Нагрудны знак мацуецца да адзення пры дапамозе шпількі-замацоўкі.

Зацверджаны Загадам начальніка Упраўлення ўнутраных спраў адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска ад 08.12.2021 № 241.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 28.04.2022. Нумар рэгістрацыі В-1803.

В-1813 За адзнаку Березовского РИК

Нагрудны знак адзнакі «За адзнаку» аддзел унутраных спраў Бярозаўскага раённага выканаўчага камітэта: уяўляе сабой герб г. Бярозы – іспанскі шчыт сіняга колеру, у блакітным поля якога размешчана срэбная брама. У ніжняй частцы поля размешчана срэбнае падножжа, якое суправаджаецца двума хвалістымі паясамі: верхнім – срэбным, ніжнім – блакітным. Над гербам – пластынка залацістага колеру, на якой размешчаны надпіс «ЗА АДЗНАКУ» таго ж колеру. За шчытом – меч залацістага колеру рукаяццю уверх. Шчыт размешчаны ў крузе залацістага колеру з дубовым вянком таго ж колеру і аблямоўкай сіняга колеру. На аблямоўцы – надпіс  «АДДЗЕЛ УНУТРАНЫХ СПРАЎ БЯРОЗАЎСКАГА РАЙВЫКАНКАМА» залацістага колеру. Шчыт, меч і круг размешчаны на васьміпрамянёвай зорцы серабрыстага колеру. Дазваляецца нанясенне на абмежаваны тыраж знакаў адзнакі памятных надпісаў і юбілейных дат.
Адваротны бок знака – гладкі.
Знак адзнакі мацецца да адзення пры дапамозе гайкі-закруткі. Памеры знака:вышыня – 44 мм, шырыня – 44 мм.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 13.06.2022. Нумар рэгістрацыі В-1813.

В-1814 80 год Березащскага РВК

Памятны нагрудны «Аддзелу ўнутраных спраў Бярозаўскага райвыканкама – 80 год»: уяўляе сабой медальён-падвеску – круг сіняга колеру, у цэнтры якога размешчаны герб г. Бярозы: іспанскі шчыт сіняга колеру, у блакітным поля якога размешчана срэбная брама. У ніжняй частцы поля размешчана срэбнае падножжа, якое суправаджаецца двума хвалістымі паясамі: верхнім – срэбным, ніжнім – блакітным. За шчытом – меч залацістага колеру рукаяццю уверх. Шчыт размешчаны ў крузе залацістага колеру з дубовым вянком таго ж колеру і аблямоўкай сіняга колеру. На аблямоўцы – надпіс  «АДДЗЕЛ УНУТРАНЫХ СПРАЎ БЯРОЗАЎСКАГА РАЙВЫКАНКАМА» залацістага колеру. Шчыт, меч і круг размешчаны на васьміпрамянёвай зорцы серабрыстага колеру. У ніжняй частцы, пад шчытом, размешчана дата «80» таго ж колеру.

Адваротны бок знака – гладкі. У верхняй частцы размешчаны надпіс «СЛУЖЫМ ЗАКОНУ, НАРОДУ, АЙЧЫНЕ! 1940-2020» серабрыстага колеру. Ніжэй – дэвізная стужка серабрыстага колеру.

Медальён-падвеска мацуецца да прамавугольнай калодкі пры дапамозе кальца і вушка. На калодцы замацавана муаравая стужка сіняга колеру з падвойнай аблямоўкай светла-сіняга і чырвонага колераў. Пасярод стужкі – пяць палос, якія чаргуюцца: светла-сіняга, белага, светла-сіняга, белага і светла-сіняга колераў. На адваротным баку калодкі прадугледжана мацаванне да адзення ў выглядзе заколкі-шпількі.

Памеры нагруднага знака: дыяметр медальёна-падвескі – 32 мм, вышыня калодкі – 22 мм, шырыня калодкі – 28 мм.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 13.06.2022. Нумар рэгістрацыі В-1814.