Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай
злачыннасцю і карупцыяй
Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь

Эмблема_ГУБАЗіКа

Эмблема: уяўляе сабой варажскі шчыт серабрыстага колеру з полем чырвонага колеру, у цэнтры якога размешчаны меч рукаяццю ўверх. Верхні элемент залацістага колеру – Архангел Міхаіл, які пранізвае кап’ём крылатага змея. Ён сімвалізуе перамогу нябеснага воінства над сіламі цемры і здаўна лічыцца святым апекуном Беларусі. Эмблема абрамлена лаўровымі і дубовымі галінамі серабрыстага колеру. У ніжняй частцы размяшчаецца чырвона-зялёная стужка з аблямоўкай белага колеру і абрэвіятурай «ГУБОПиК».

Залацісты колер сімвалізуе сілу і славу, серабрысты – сумленнасць і сціпласць.

Зацверджана загадам ГУБАЗіК ад 15.02.2022 № 9.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15.02.2022. Нумар рэгістрацыі В-1754.

В-1755

Нагрудны знак адрознення: уяўляе сабой авал залацістага колеру, у цэнтральнай частцы якога размешчана выява залацістага колеру – Архангел Міхаіл, які пранізвае кап’ём крылатага змея. Знак абрамлены дэвізнай стужкай чырвона-зялёнага колеру з аблямоўкай залацістага колеру і надпісам «ГАЛОЎНАЕ ЎПРАУЛЕННЕ ПА БАРАЦЬБЕ 3 АРГАНІЗАВАНАЙ ЗЛАЧЫННАСЦЮ I КАРУПЦЫЯЙ» залацістага колеру. Ніжняя частка вянка абрамлена лаўровымі галінкамі залацістага колеру, на цэнтральным вітку размешчана абрэвіятура «МУС» таго ж колеру.

 

Нагрудны знак мацуецца да адзення пры дапамозе гайкі-закруткі. Памеры нагруднага знака: вышыня – 45 мм, шырыня – 34 мм.

Зацверджаны загадам ГУБАЗіК ад  15.02.2022 № 9.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15.02.2022. Нумар рэгістрацыі В-1755.