Беларускі саюз спартыўнага брыджа

В-1777

Эмблема: уяўляе сабой квадрат цёмна-зялёнага колеру, у якім зверху і знізу размяшчаны надпіс «БЕЛОРУССКИЙ СОЮЗ СПОРТИВНОГО БРИДЖА». У цэнтры квадрата знаходзіцца круг, у якім размешчаны выявы чатырох картачных масцей. Колеравая гама складаецца са спалучэння некалькіх колераў, характэрных для абазначэння масцей на картах у брыджы.

Квадрат у эмблеме сімвалізуе картачны стол, за якім размяшчаюцца ігракі ў брыдж. На спаборніцтвах картачныя сталы, як правіла, маюць цёмна-зялёнае пакрыццё.

Круг у цэнтры – адзна з самых распаўсюджаных геаметрычных фігур, асацыюецца з супольнасцю людзей, якія захоплены адзіным інтарэсам, у дадзеным выпадку – інтэлектуальнай спартыўнай гульнёй пад назвай «брыдж». У цэнтры круга размешчаны выявы чатырох картачных масцей, якія выкарыстоўваюцца ў брыджы: звонкі, віны, трэфы, чырвы.

Над кругам і пад ім размешчаны надпіс назва грамадскага аб’яднання – «БЕЛОРУССКИЙ СОЮЗ СПОРТИВНОГО БРИДЖА».

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15.03.2022. Нумар рэгістрацыі В-1777.