Віцебскае мясцовае грамадскае аб'яднанне
«Пошукава-выртатавальны атрад ”ПОЎНАЧ”»

В-1729

Эмблема: уяўляе сабой стылізаваны цыферблат турыстычнага компаса, круглай формы, з выступамі, якія абазначаюць бакі свету, сіняга колеру, а таксама з вялікай стрэлкай чырвонага колеру, якая паказвае на геаграфічную поўнач. Унутры цыферблата маюцца літарныя абазначэнні вялікім шрыфтам Arial Blak сіняга колеру па цэнтры – «СЕВЕР», па ўнутраным контуры круга – словы: «поисково-спасательный отряд» – малым шрыфтам Arial Bold сіняга колеру.

Эмблема паказвае на пошукава-выратавальны род дзейнасці грамадскага аб’яднання – компас з’яўляецца неад’емным інструментам працы пошукаўца, а таксама на тэрытарыяльную прыналежнасць атрада – самы паўночны рэгіён Рэспублікі Беларусь.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 06.12.2021. Нумар рэгістрацыі В-1729.