Спартыўнае грамадскае аб'яднанне «Хакейны клуб
«Лакаматыў 2020»

В-1701 СОО ЛОКОМОТИВ_Э

Эмблема: выканана з ужываннем чорнага, чырвонага, белага колераў. Колер фону — чорны. Зверху ўніз на эмблеме размешчаны дата «2020», якая выканана белым колерам на чорным фоне, пад ёй — слова «ЛОКОМОТИВ» белым колерам на чорным фоне, пад ім — слова «МИНСК» чорнымі літарамі на выяве стужачкі чырвонага колеру, ніжэй — стылізаваная выява сучаснага цягніка, якая выкананая белым і чорным колерамі. Па баках эмблемы размешчаны дзве хакейныя клюшкі чырвонага колеру, паміж імі ў ніжняй кропцы эмблемы — хакейная шайба белага колеру.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 07.09.2021. Нумар рэгістрацыі В-1701.