Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь

В-1675 МВД_ГУ_борьба с эк.прест._Э

Эмблема: уяўляе сабой варажскі шчыт сіняга колеру з выемкамі ў верхняй частцы, з аблямоўкай серабрыстага колеру, з заклёпкамі залацістага колеру. У полі шчыта — выява галавы льва залацістага колеру. За шчытом размешчаны меч залацістага колеру рукаяццю ўверх. Шчыт і меч размешчаны на шасцярні залацістага колеру з унутраным полем зялёнага колеру і дубовым вянком залацістага колеру па акружнасці. На шасцярні па крузе нанесены надпіс «СЛУЖБА ПА БАРАЦЬБЕ 3 ЭКАНАМІЧНЫМІ ЗЛАЧЫНСТВАМІ» (дапускаецца надпіс «ГАЛОЎНАЕ ЎПРАЎЛЕННЕ ПА БАРАЦЬБЕ 3 ЭКАНАМІЧНЫМІ ЗЛАЧЫНСТВАМІ»). У верхняй частцы шасцярні размешчана дэвізная стужка чырвона-зялёнага колеру. Шчыт, меч і шасцярня накладзены на васьміпрамянёвую ордэнскую зорку серабрыстага колеру.

Аснову сюжэту эмблемы складае выява галавы льва, якая паказвае на структурную спецыфіку і пераемнасць падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, ўваходзячых у склад крымінальнай міліцыі, афіцыйнай эмблемай якой з’яўляецца фігура льва, які ідзе і трымае ў лапе меч.

Золата ў геральдыцы сімвалізуе моц і славу, серабро — чысціню і сціпласць. Спалучэнне чырвонага і зялёнага колераў паказвае на прыналежнасць да Рэспублікі Беларусь, акрамя таго, зялёны — колер фінансава-эканамічнай дзейнасці. Дуб сімвалізуе цвёрдасць, сілавы складнік службы, лаўр — інтэлектуальны кампанент.

Заснавана Загадам МУС Рэспублікі Беларусь ад 03.08.2020 № 158.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15.06.2021. Нумар рэгістрацыі В-1675.

В-1676 За адданасць службе_НЗ

Нагрудны знак адзнакі «За адданасць службе»: уяўляе сабой шасцярню серабрыстага колеру з полем сіняга колеру, у якім размешчана выява галавы льва залацістага колеру. За шасцярнёй размешчаны меч залацістага колеру рукаяццю ўверх. Шасцярня і меч абрамлены лаўрова-дубовым вянком залацістага колеру, у верхняй частцы якога — дэвізная стужка чырвона-зялёнага колеру, а ў ніжняй — перавязь чырвонага колеру. На шасцярні ў ніжняй частцы па крузе размешчаны надпіс «ЗА АДДАНАСЦЬ СЛУЖБЕ» серабрыстага колеру.

Адваротны бок знака адзнакі гладкі, у цэнтры прадугледжана мацаванне ў выглядзе гайкі-закруткі, вакол якога нанесены надпіс «ГАЛОЎНАЕ ЎПРАЎЛЕННЕ ПА БАРАЦЬБЕ 3 ЭКАНАМІЧНЫМІ ЗЛАЧЫНСТВАМІ МУС».

Заснаваны Загадам МУС Рэспублікі Беларусь ад 03.08.2020 № 158.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15.06.2021. Нумар рэгістрацыі В-1676.

В-1677 МВД ўклад у барацьбу_НЗ

Нагрудны знак адзнакі «За ўклад у барацьбе з эканамічнымі злачынствамі»: уяўляе сабой медальён-падвеску — круг серабрыстага колеру. У цэнтры пярэдняй часткі (аверс) — шасцярня залацістага колеру з полем сіняга колеру, у якой размешчана выява галавы льва залацістага колеру. За галавой льва знаходзіцца меч залацістага колеру рукаяццю уверх. Па крузе медальёна нанесены надпіс «ЗА ЎКЛАД У БАРАЦЬБУ 3 ЭКАНАМІЧНЫМІ ЗЛАЧЫНСТВАМІ» серабрыстага колеру. На адваротным баку медальёна (рэверс) размешчаны надпіс «ГАЛОЎНАЕ ЎПРАЎЛЕННЕ ПА БАРАЦЬБЕ 3 ЭКАНАМІЧНЫМІ ЗЛАЧЫНСТВАМІ МУС».

Медальён пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з прамавугольнай калодкай серабрыстага колеру, планкі якой маюць выгнутыя краі. На ніжняй планцы размешчаны галінкі лаўра серабрыстага колеру. Калодка абцягнута муаравай стужкай з пяці палос, якія чаргуюцца, — жоўтага, чырвонага, сіняга, чырвонага і жоўтага колераў. На адваротным баку калодкі маецца мацаванне да адзення ў выглядзе заколкі-шпількі.

Памеры знака: дыяметр медальёна-падвескі — 32 мм, вышыня калодкі — 45 мм, шырыня калодкі — 28 мм.

Заснаваны Загадам МУС Рэспублікі Беларусь ад 03.08.2020 № 158.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15.06.2021. Нумар рэгістрацыі В-1677.