Лячэбна-дыягнастычная ўстанова
«Віцебская абласная ветэрынарная лабараторыя»

В-1659 Витебская вет.лаборатория_Э1

Эмблема: ўяўляе сабой стылізаваную выяву шчыта, унутры якога ў выглядзе бесперапыннай сіняй лініі размешчана літара «В» (першая літара назвы арганізацыі), якая ўтварае сваім контурам крыж. Справа ад шчыта размешчаны надпіс «Віцебская абласная ветэрынарная лабараторыя» чорнага колеру.

У аснове эмблемы — крыж (сіні крыж — сімвал ветэрынарнай службы). Таксама ў эмблеме зашыфравана першая літара назвы арганізацыі, а ў агульным сілуэце счытваецца галоўны ўтваральны элемент — шчыт, які перадае надзейнасць і абарону. Усе гэтыя элементы адлюстраваны ў выглядзе бесперапыннай лініі сіняга колеру, што сведчыць пра непарыўнасць сувязяў паміж імі.

Заснавана загадам дырэктара ад 25.03.2021 № 39.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 29.04.2021. Нумар рэгістрацыі В-1659.